Вайна22

Сітуацыя ў Шабекіне Белгародскай вобласці — 300 дзяцей эвакуююць

Губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў раніцай заявіў, што сітуацыя ў горадзе Шабекіна на мяжы з Украінай «пагаршаецца».

«Пачынаем з сённяшняга дня вывозіць дзяцей з Шабекінскай і Грайваронскай акруг. Сёння першыя 300 дзяцей будуць адпраўленыя ў Варонеж», — напісаў ён раніцай у тэлеграм-канале.

Ноччу губернатар паведамляў пра чарговыя ўдары па Шабекіне, назва якога даўно на слыху ў сувязі з вайной. Горад не раз трапляў пад абстрэл, піша Бі-бі-сі.

Гладкоў сцвярджае, што ў 3:15 па горадзе быў нанесены масіраваны ўдар рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню «Град». Наступствы ён апісаў так: «Выбітыя шыбы, пашкоджаныя фасады і дах у васьмі шматкватэрных, чатырох прыватных домаўладаннях, а таксама ў школе і двух адміністрацыйных будынках. Адна крама цалкам згарэла. Розныя пашкоджанні ёсць у 12 аўтамабіляў».

Паводле звестак губернатара, пацярпелі чатыры чалавекі. Гладкоў апублікаваў фота, каб прадэманстраваць нанесеную шкоду.

Украіна не каментавала заявы расійскіх улад пра абстрэл Шабекіна.

Каментары2

  • Белгорожанин
    31.05.2023
    Так это же белгородский народ купил в военторге что-то взрывающееся.
  • Андрусь
    31.05.2023
    "Киев за три дня", - казалі яны. "Пака ані развярнуцца, мы ужэ будзім возле Ла-Манша (чытаць сіпатым голасам)", - паддакваў ён ім... 
    «Пачынаем з сённяшняга дня вывозіць дзяцей з Шабекінскай і Грайваронскай акруг. Сёння першыя 300 дзяцей будуць адпраўленыя ў Варонеж», — напісаў губернатар Белгарадскай вобласці праз  год і 3 месяцы вайны! 
    https://nashaniva.com/317993

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць4

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў6

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

Расіянку-іпэшніцу, якая пераехала ў Слонім, у Беларусі прызналі дармаедкай5

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б70

Бабарыка выбачыўся за свае словы пра Краўцова і сказаў, што яго маглі няправільна зразумець13

«Слава жыве тры месяцы?» Той самы Ігар з Threads, які ішоў бухім дадому, даў вялікае інтэрв'ю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць4

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць