Пасля слоў Зяленскага пра магчымы тэракт на ЗАЭС у аптэках Кіева пачаўся ажыятаж на лекі ад радыяцыі
У некаторых аптэках Кіева масава скупляюць ёдыд калію. Ажыятаж выкліканы заявай прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, якую ён зрабіў 22 чэрвеня, пра гатоўнасць расейцаў здзейсніць тэракт на Запарожскай АЭС.

Калій ёду купіць немагчыма ў некаторых аптэках. Затое ёд ёсць у наяўнасці. Яго прыблізны кошт за 40 мілілітраў складае 40 грыўняў (4 рублі), як піша infarmatar.ua.
У Міністэрстве аховы здароўя падкрэсліваюць, што ёдыд калію не абараняе людзей ад радыяцыі, а абараняе толькі шчытападобную залозу ад уздзеяння радыеактыўнага ёду. Гэта значыць, што абараніць сябе можна толькі пры ўмове захавання трох асноўных правілаў: знаходзіцца ў хованцы, сачыць за афіцыйнай інфармацыяй і выконваць загады органаў улады.
«Ёдыд калію варта прымаць, толькі калі вы атрымалі такі загад ад органаў улады або Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях. Прымаць ёдыд калю для «прафілактыкі» без патрэбы — недапушчальна. Гэта можа пашкодзіць вашаму здароўю. Таксама важна, што ёдавая прафілактыка ажыццяўляецца аднаразова. То-бок ужыванне ёду цяпер не мае сэнсу», — акцэнтуюць у Міністэрстве аховы здароўя.
Каментары