Грамадства

За «экстрэмізм» судзяць гамельчука, які спрабаваў выехаць з Беларусі ў Літву

Віктара Залатарэўскага затрымалі 3 сакавіка 2023 года каля Воранава ў Гродзенскай вобласці, калі ён спрабаваў выехаць з Беларусі ў Літву. Пры аглядзе яго мабільнага тэлефона супрацоўнікамі міліцыі былі выяўлены падпіскі на тэлеграм-каналы, прызнаныя «экстрэмісцкімі».

У Гомельскім абласным судзе 14 ліпеня пачынаецца разгляд крымінальнай справы палітвязня Віктара Залатарэўскага, якога абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім (ч. 3 арт. 361-1 КК) і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК), піша «Вясна».

Справу прызначылі разглядаць суддзі Алегу Харошку.

28-гадовага гамельчука Віктара Залатарэўскага затрымалі 3 сакавіка 2023 года каля Воранава Гродзенскай вобласці, калі ён спрабаваў выехаць з Беларусі ў Літву. Пры аглядзе яго мабільнага тэлефона супрацоўнікамі міліцыі былі выяўлены падпіскі на тэлеграм-каналы, прызнаныя ўладамі «экстрэмісцкімі».

Да суда Залатарэўскі ўтрымліваўся ў турме №1 Гродна.

Як атрымалася высветліць Mayday.Team, мужчына спачатку быў арыштаваны па арт. 19.11 КаАП Беларусі (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць).

Але 10 сакавіка, у дзень вызвалення, яму былі выстаўлены абвінавачанні па падазрэнні ў злачынстве, прадугледжаным паводле арт. 361-1 і арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса за нібыта рэгістрацыю ў плане «Перамога».

Вядома, што да падзей сакавіка мужчына працаваў у Мінску ў адной з дзяржаўных арганізацый і жыў у інтэрнаце. Пасля затрымання быў звольнены.

Каментары

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны9

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі13

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі23

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы4

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

Некаторыя аперацыі дапамагаюць не больш за плацэба. Чаму іх усё роўна працягваюць рабіць5

Асуджаная на смерць Крыста Пайк, якая перажыла дзве смяротныя ін'екцыі, апрытомнела4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны9

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць