Грамадства66

Кампанію з васьмі чалавек у Мінску арыштавалі за лозунг «Слава Украіне» — праваабаронцы

Суддзі Ленінскага раёна Мінска прызначылі кожнаму і кожнай па 15 сутак арышту.

У Ленінскім раёне Мінска 9 ліпеня затрымалі сем мужчын і адну жанчыну. Згодна з пратаколамі, мінчукі «ў стане алкагольнага ап'янення прынялі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве з мэтай публічнага выказвання сваёй нязгоды з правядзеннем спецыяльнай вайсковай аперацыі на тэрыторыі Украіны, падчас якой выкрыквалі «Слава Украіне», паведамляе «Вясна».

Іх затрымалі і склалі пратаколы паводле арт. 24.23 КаАП. Суды над мінчукамі адбыліся наступнага дня. Суддзі Ленінскага раёна Мінска прызначылі кожнаму і кожнай па 15 сутак арышту. 

На судзе дапыталі і супрацоўніка міліцыі, які заўважыў «масавае мерапрыемства».

Ён пацвердзіў, што кожны пратэставаў супраць вайны.

Каментары6

  • Мікола)))
    05.08.2023
    Ну і пра што думаюць расійскія акупанты ды іх памагатыя? Што калі зойдуць вызваліцелі каліноўцы, то гэтыя восем чалавек будуць ціха сядзець? Пасадзіўшы ў турму, вы зьмянілі іх імкненьні, памножылі энэргію і памножылі нянавісьць. Кветачкі ім ужо ня ўручыш.
  • mikola
    05.08.2023
    idyioty...
  • В расход
    05.08.2023
    Мікола))), всех под нож пустят и все дела. Товарищ Ежов не даст соврать

Цяпер чытаюць

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя13

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Усе навіны →
Усе навіны

Расія захавае мытны кантроль на мяжы з Беларуссю. І гэта не часовая мера8

У Магілёўскім заасадзе прачнуўся мядзведзь Федзя. Значыць, вясна ўжо блізка1

У мінскай Малінаўцы на месцы даўгабуда пабудуюць новы гандлёвы цэнтр і паркінг1

Украінскія хакеры высветлілі, як аператары расійскіх дронаў выкарыстоўваюць Беларусь12

Замежныя дыпламаты, якія працуюць у Мінску, на Дзень роднай мовы падзяліліся неперакладальнымі словамі са сваіх моў3

Сям'я з шасці чалавек атруцілася грыбным супам у Ваўкавыскім раёне1

Зяленскі: ЗША патрабуюць аддаць Данбас Расіі48

Да Дня роднай мовы «Луч» выпусціў лімітаваную калекцыю гадзіннікаў4

Ёханес Клэба заваяваў шосты залаты медаль на Алімпіядзе-2026 і 11‑ы ў кар'еры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя13

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць