Грамадства88

Ініцыятыва Girls Power Belarus, якая распачала жаночыя маршы, змяняе фармат

12 жніўня, у трохгадовую гадавіну пачатку жаночых пратэстаў у Беларусі, ініцыятыва Girls Power Belarus, якая арганізоўвала жаночыя акцыі, абвясціла пра змену фармату працы. Яна падзяляецца на два праекты.

Стваральніцы ініцыятывы Ксенія Малюкова і Наталля Жукоўская. Фота: girls.power.belarus / Instagram

Раней медыяпраект Girsl Power Belarus складаўся з тэлеграм-канала і інстаграм-акаўнта. З дапамогай сваіх старонак аўтаркі праекта не толькі арганізоўвалі акцыі, але і расказвалі пра фемінізм і правы жанчын, а таксама збіралі грошы для палітзняволеных жанчын і беларусак, якія пацярпелі ад гвалту.

Цяпер жа праект падзеліцца на дзве часткі. Тэлеграм-канал атрымаў назву «Спачатку жанчыны, потым жанчыны», а старонка ў інстаграме працягне працу пад старой назвай Girls Power Belarus.

На тэлеграм-старонцы яе аўтаркі абяцаюць весці фемінісцкую хроніку і даваць прастору для размовы пра барацьбу з патрыярхатам і гендарную роўнасць. Што да інстаграм-акаўнта, то там анансуюць публікацыі пра яркіх беларусак, жаночую сілу і салідарнасць.

Стваральніцы праекта таксама раскрылі свае асобы. Першая з іх — Ксенія Малюкова, намесніца прадстаўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольгі Гарбуновай. Ксенія — анархістка, яна займаецца актывізмам 13 гадоў. З'ехала з Беларусі ў верасні 2020 года. Апошнія тры гады каардынуе створаны ёй Girls Power Belarus, а таксама ладзіць спецпраекты па зборы грошай для палітвязняў.

Сваю асобу таксама раскрыла Наталля Жукоўская, галоўная рэдактарка праекта. Акрамя Girls Power Belarus, яна актыўна працуе ў сацыяльных праектах, у мінулым дакументавала катаванні і дапамагала ладзіць дабрачынныя зборы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Жанчыны ў атачэнні Лукашэнкі: чаму і што ён ім давярае. Вялікая гутарка з Альмірай Усманавай

Памятаеце рэп «жанчына — мара, жанчына — бос»? Барбара Гузарэвіч — пра хайп, багемнае жыццё і фемінізм

«Гэта плявок у твар жаночаму руху». Феміністкі разважаюць, што не так са святам 8 Сакавіка

Каментары8

  • цэпкала
    12.08.2023
    але т.зв. 3%умвірат быў невераятны...)
  • бред
    12.08.2023
    Столько паразитов разводится просто ужас. Феминистки горбуновские вам Зарецкой мало?
  • сярожа
    12.08.2023
    трэ’ болей тэлеграм ды інстаграм акаўнтаў нарабіць, мо пераможаце усіх

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі1

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

У Польшчы знайшлі нелегальную вытворчасць вайсковых дронаў. Большасць абвінавачаных — беларусы9

Вялікабрытанія збіраецца значна пастрожыць міграцыйнае заканадаўства2

У Польшчы ўпершыню правядуць вайсковыя вучэнні «кааліцыі ахвотных»2

Пасля дызельнай здзелкі Трампа і Пуціна дэфіцыт паліва абвастрыўся ў самой Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі1

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць