Культура1313

У Віцебску адмовіліся называць вуліцу імем Генадзя Бураўкіна

Адмову атрымалі складальнікі петыцыі, якія звярталіся да гарадскіх улад з просьбай або перайменаваць адну з вуліц абласнога цэнтра, або назваць імем славутага паэта новую вуліцу. 

Генадзь Бураўкін. Фота: movananova.by

У лісце, падпісаным намеснікам старшыні гарвыканкама Паўлам Манаком, прызначаным на гэтую пасаду два з паловай месяцы таму, гаворыцца, што больш мэтазгодна ўшанаваць памяць выбітнага паэта і грамадскага дзеяча ў Мінску, Полацку ці Расонах. Маўляў, з гэтымі населенымі пунктамі найбольш цесна звязаны яго жыццёвы і творчы шлях, піша «Віцебская вясна».

У адказе ўраджэнца Шуміліншчыны Паўла Манака нічога не гаворыцца пра тое, ці гатовы чыноўнік звярнуцца з такой прапановай, прыкладам, у Полацкі або Расонскі райвыканкамы. Але ў абласным цэнтры мець вуліцу ў памяць пра чалавека, які з 1990 па 1994 гады займаў пасаду пастаяннага прадстаўнiка Беларусi пры ААН — першага ў гiсторыi незалежнай Беларусi, а пазней быў нaмecнiкaм мiнicтpa кyльтypы і друку Беларусі, чыноўнік не лічыць патрэбным.

Ідэя пра наданне вуліцы ў Віцебску імя Генадзя Бураўкіна звязана з тым, што ён нарадзіўся ў Расонскім раёне. Дзяцінства паэта прайшло ў Полацку. Аднак ні ў абласным цэнтры, ні ў Расонах, ні ў Полацку няма вуліцы ягонага імя.

У 2014 г. з прапановай ушанаваць памяць пра Генадзя Бураўкіна выступалa віцебскае ТБМ: чальцы рады звярталіся да тагачасных прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча і кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Андрэя Кабякова. У звароце былі прапановы назваць у гонар Бураўкіна вуліцы ў Мінску, Полацку, Расонах і прысвоіць імя адной з бібліятэк на радзіме паэта на Віцебшчыне. Ніводная з прапаноў не ажыццявілася.

Каментары13

  • Ёсік
    23.08.2023
    Літару адну ў прозвішчы зьмяніць, і тады будзе ўсё правільна з гэтым чыноўнікам. Павел М., а колькі назваў вуліц, плошчаў, завулкаў ды іншага ў Віцебску ў гонар хрэн ведае каго, якія і не чулі ніколі такога горада, і нага іхняя не ступала на зямлю Віцебска. Не самастойныя вы кіраўнікі, што скажа галоўны вуліцаназывальшчык, так і будзеце рабіць.
  • Kotya
    23.08.2023
    Ну ок а почему тогда в Минске улицы названы в честь ленина и дзержинского? Как их жизненный путь связан с минском?)
  • Алек. Ру
    23.08.2023
    Вось каб ëн пісау́ па-расейску І славіу́ вялікага сіпуна, у кожным горадзе дау́но былі б вуліцы у́ яго гонар

Цяпер чытаюць

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю10

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам жанчына ператварыла свой балкон у батанічны сад з трапічнымі раслінамі1

Невядомую публіцы карціну Манэ ўпершыню выставяць на аўкцыён. Чакаецца рэкордная цана2

«І прыходзіў, і парасон над ёй трымаў, і абдымаў, і цалаваў». Маці забітай Таццяны Марцішчанкі расказала пра яе адносіны з бацькам дзіцяці3

Нобелеўскім лаўрэатам дадуць больш грошай2

«Трамп закрыў YouTube у Амерыцы? Не». Міністр інфармацыі выказаўся пра магчымасць блакавання YouTube у Беларусі7

Натоўп школьнікаў сабраўся пад крамай Mark Formelle — брэнд выпусціў лімітаваную калекцыю з шалёна папулярным спеваком з Баранавічаў11

Разведка ЗША папярэдзіла пра намер Расіі ўмяшацца ў амерыканскія выбары2

Трамп закрыў CNN, MS NOW і Politico доступ у Белы дом7

У Нацыянальным мастацкім музеі закрываюць выставу Шагала

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю10

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць