Прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі і ЗША Джо Байдэн падчас тэлефоннай размовы з нагоды Дня Незалежнасці Украіны абмеркавалі перадачу знішчальнікаў F-16 і прыцягненне Расіі да адказнасці.

Джо Байдэн падчас візіту ў Кіеў 20 лютага 2023 года. Фота: Ukrainian Presidential Press Office via AP
Байдэн выказаў сваё захапленне адвагай і ахвярнасцю ўкраінскага народа, які змагаецца за сваю свабоду і бяспечную будучыню, паведамляе «Еўрапейская праўда».
Лідары дзяржаў абмеркавалі пачатак навучання ўкраінскіх пілотаў на знішчальніках F-16 і паскарэнне дазволу іншым краінам на перадачу Украіне сваіх самалётаў пасля завяршэння вучэнняў.
Байдэн пацвердзіў абавязанне ЗША падтрымліваць абарону Украіны ад расійскай агрэсіі «столькі, колькі спатрэбіцца, і прыцягваць Расію да адказнасці за яе дзеянні».
Каментары