Улада99

Самусенка і Самасуеў абаранілі Козіка

На сустрэчы журналістаў з прадстаўнікамі пасольства Беларусі ў Брусэлі было зададзена пытанне наконт адлічэння прэс-сакратаркі «Маладога фронту» Таццяны Шапуцькі з БДУ.

На сустрэчы беларускіх журналістаў з прадстаўнікамі пасольства Беларусі ў Брусэлі Аляксандрам Самусенкам і Аляксеем Самасуевым было зададзена пытанне наконт адлічэння прэс-сакратаркі «Маладога фронту» Таццяны Шапуцькі з Беларускага дзяржаўнага універсітэта за ўдзел у Форуме грамадзянскай супольнасці.

Аляксандр Самусенка адмовіўся каментаваць падзею, але заступіўся за кіраўніка Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леаніда Козіка.

«Мне патрапіўся ў прэсе артыкул пра тое, што спадар Козік нібыта збіраўся арганізаваць мітынг у падтрымку Таццяны Шапуцька, — сказаў Самусенка. — Я размаўляў са спадаром Козікам у межах Форуму грамадзянскай супольнасці і ён мяне ўпэўніў, што нічога падобнага не абяцаў, таму гэта, напэўна, тычыцца пытання пра чыстату перадачы інфармацыі СМІ.

У сваю чаргу Вольга Стужынская, прадстаўніца Офіса «За дэмакратычную Беларусь», якая таксама прысутнічала на сустрэчы, абвергла гэтыя словы.

«Спадар Козік насамрэч зрабіў такую заяву падчас Форуму. Я думаю, што абвінавачваць сродкі масавай інфармацыі ў дадзенай сітуацыі не зусім слушна», — сказала яна.

Стужынская таксама паабяцала прыкласці ўсе намагнанні, каб еўрапейская супольнасць даведалася пра адлічэнне Таццяны Шапуцькі.

«Я думаю што Рэспубліка Беларусь, якая падпісалася пад поўным пакетам свайго ўдзелу ва праграме Усходняга партнёрства павінна стрымаць свае абяцанні», — дадала яна.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі8

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі

Усе навіны →
Усе навіны

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

Трамп заявіў, што караблі ВМС ЗША зайшлі ў Армузскі праліў і «ачышчаюць» яго5

Імператарскага пінгвіна і антарктычнага марскога коціка прызналі відамі пад пагрозай знікнення

Упершыню за дзесяцігоддзе «Беллакт» спрацаваў з мінусам, ды яшчэ і агромністым. І вось чаму5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі8

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць