Навучэнца каледжа ў Віцебску затрымалі за разбойны напад на ламбард, паведамілі БЕЛТА ва УУС Віцебскага аблвыканкама.
У міліцыю 7 кастрычніка паступіла паведамленне аб працы трывожнай кнопкі ў адным з ламбардаў Віцебска. Супрацоўнікам аддзела Дэпартамента аховы, якія прыбылі на месца, работнікі ламбарда распавялі, што ў памяшканне падчас закрыцця забег незнаёмы мужчына. Пагражаючы нажом, ён запатрабаваў аддаць грошы і каштоўныя рэчы. Жанчына націснула на трывожную кнопку, і рабаўнік, убачыўшы гэта, паспяшаўся знікнуць.
Праз некалькі гадзін аператыўнікі ўстанавілі асобу нападніка. Ім аказаўся 18-гадовы навучэнец аднаго з каледжаў. Хлопец ужо меў судзімасць за рабаванне і крадзеж.
Малады чалавек растлумачыў, што яму тэрмінова патрэбны былі грошы, ён пакутуе на гульняманію.
Следчыя распачалі крымінальную справу. Маладому чалавеку пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Цяпер чытаюць
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары