Грамадства55

У Дзвіне ў Полацку знайшлі срэбны пацір

У Полацку знайшлі срэбны пацір — царкоўную чашу для асвячэння віна і прыняцця прычасця. Яе перадалі ў Богаяўленскі сабор, паведаміла прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.

Царкоўная чаша зроблена са срэбра 84-й пробы ў маскоўскай майстэрні Аляксея Сцяпанава. Яе вага — 760 грамаў, а вышыня — 30 сантыметраў.

Пацір знайшлі супрацоўнікі МНС — браты Аляксандр і Павел Брыль.

«Мы з братам плавалі недалёка ад Богаяўленскага сабора, бачылі там якар, які хацелі дастаць для музея, падплыў бліжэй да берага і ўбачыў «каструльку». Адразу не зразумеў, што гэта, раскапаў і ўбачыў, што гэта чаша», — расказаў Аляксандр Брыль.

Епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій паведаміў, што знойдзеную чашу адновяць, а потым будуць выкарыстоўваць пры хрышчэнні немаўлят і для прычасця.

Як паведамляе МНС, раней браты ўжо знаходзілі меч часоў ВКЛ, а таксама дасталі са дна ракі больш за 30 якараў — для будучага музея пад адкрытым небам.

Каментары5

  • Католік
    14.10.2023
    каталік, лепей там сінагогу хай зробяць чым адаць РПЦ.
  • н
    14.10.2023
    каталік, Божая служба у праваславнай царкве????  после всего ???? после почти 1000 лет антинародной промосковской политики????  
  • жана д.
    14.10.2023
    н, а ў касцёле што народнага? 

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром34

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце3

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

Другі дзень запар у Еўропе паведамляюць пра бомбы на самалётах. Сёння — на двух рэйсах да Варшавы1

У Даніі скандал вакол ТБ-шоу: коміка патаемна здымалі, пакуль ён думаў, што здымае кіно. Грамадства ў шаленстве3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром34

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць