Свет33

У Латвіі забаранілі ездзіць на аўто з расійскімі нумарамі. Ёсць толькі адно выключэнне

Сёння Сейм Латвіі прыняў у канчатковым чытанні папраўкі да закону аб дарожным руху, якія прадугледжваюць забарону на знаходжанне ў Латвіі транспартных сродкаў, зарэгістраваных у Расіі, паведамляе LETA.

Закон прадугледжвае, што ўладальнік зарэгістраванага ў Расіі транспартнага сродку павінен зарэгістраваць яго ці вывезці з Латвіі не пазней за 14 лютага наступнага года. Выкарыстанне зарэгістраваных у Расіі транспартных сродкаў у дарожным руху на тэрыторыі Латвіі будзе дазволена ў выпадку транзітнага праезду праз тэрыторыю Латвіі. Транспартнаму сродку, зарэгістраванаму ў Расіі, будзе дазволена праязджаць транзітам праз тэрыторыю Латвіі толькі адзін раз.

Калі транспартны сродак не зарэгістраваны ў Латвіі ці не выязджае з Латвіі і будзе выяўлена, што ён незаконна ездзіць там, то ён будзе канфіскаваны. Плануецца, што канфіскаваныя аўтамабілі будуць перадавацца Украіне, тым самым падтрымліваючы яе ў барацьбе з дзяржавай-агрэсарам.

У той жа час папраўкі прадугледжваюць абавязак асобы да ўезду ў Латвію праз электронныя сэрвісы дырэкцыі бяспекі дарожнага руху падаць інфармацыю аб транспартным сродку, кіроўцы і перыядзе, на працягу якога транспартны сродак будзе ездзіць у Латвіі. Гэты перыяд не павінен перавышаць 24 гадзін.

Раней Сейм Латвіі абмяркоўваў, ці не ўвесці абмежаванні і для беларускіх аўто. Але пасля візіту ў Рыгу Офіса Ціханоўскай з праекта закону згадку пра беларусаў выключылі.

Каментары3

  • Бл
    02.11.2023
    Даўна трэба было так зрабіць
  • Праўдаруб
    02.11.2023
    Дурням, якія будуць пісаць радасныя каментарыі пад гэтай навіной нагадаю, што латвійскае кіраўніцтва вельмі хацела, каб аналагічныя абмежаванні тычыліся і аўто з беларускай рэгістрацыяй
  • Эш
    02.11.2023
    Праўдаруб, такім я вы таксама варта было бы забараніць ездзіць на аўто нумарамі Белорусіі

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 48

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая28

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў4

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

Крышціяну Раналду ўчора забіў 983-і, 984‑ы і 985‑ы галы ў кар'еры

Дарагія офісныя крэслы і сталы не ратуюць ад болю. А што ратуе?4

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 48

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць