Грамадства33

«Выглядалі здаровымі». У «Мядзвежыне» высеклі цэлую дзялянку дрэў, мясцовыя не разумеюць чаму

Чытачка Onliner заўважыла, што ў яе любімым лесапарку «Мядзвежына» знікла цэлая дзялянка, як яна лічыць, абсалютна здаровых дрэў.

У лесапарку «Мядзвежына» знікла цэлая паляна вонкава здаровых дрэў. Фота: чытачка Onliner

— Я жыву на вуліцы Лабанка. На выходных мы разам з сямействам любім прагуляцца па лесе: ёсць у нас дзікая частка (праз дарогу ад дома №95 на вуліцы Гарэцкага), якая плаўна пераходзіць у акультураную — «Мядзвежына». Люблю гэтае месца з дзяцінства: яно дазваляе акунуцца ў іншую рэальнасць, прайсціся па маляўнічых дарожках, удыхнуць водары елак, палюбавацца пейзажамі, пакарміць птушак і вавёрак. Так што пры куплі кватэры лічыла суседства з лесам велізарным плюсам, — распавяла чытачка.

Ды і не адна яна: у «Мядзвежына» гуляюць многія мясцовыя. Але раптам гэтую ідылію парушыла нечаканае: на той самай дзікай тэрыторыі нехта высек цэлую дзялянку.

— Так, перыядычна такім чынам пазбаўляюцца ад дрэнных дрэў, за што дзякуй. Але тут не тая сітуацыя: на зямлі ляжаць здаровыя на выгляд ствалы, на якіх нават замераны дыяметры. Галоўнае пытанне — што наогул адбываецца? У чым мэта дадзенага мерапрыемства? — не хавае абурэння мінчанка.

Па каментар журналісты звярнуліся ў Мінскую лесапаркавую гаспадарку. Вось што расказаў яго галоўны ляснічы Дзмітрый Касач:

— У нас запланаваны тры суцэльныя санітарныя высечкі на ўчастках 0,2, 0,3, 0,4 га. Такім чынам мы пазбаўляемся ад загінулых раслін, пашкоджаных ствалавымі шкоднікамі — караедамі-тыпографамі. Акрамя гэтага, мы правядзём у лесапарку і выбарачную высечку адзінкавых усохлых дрэў — па 5-10 штук.

— Людзі сцвярджаюць, што насаджэнні выглядалі здаровымі…

— Гэта не так. Елка можа стаяць з зялёнай лапай, але кара ў яе ўжо пачынае высыхаць і адвальвацца. Такая расліна лічыцца загінулай. Мы выязджалі ў «Мядзвежына» разам са старшынёй Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, каб ён пераканаўся ў тым, што дрэвы сапраўды маюць пашкоджанні.

Галоўны ляснічы запэўніў, што вясной на месцы высечак высадзяць новыя пяцігадовыя елкі. Звычайна выкарыстоўваюцца двухгадовыя, але, бо плынь людзей у «Мядзвежына» сур'ёзная, такія малыя могуць затаптаць.

Каментары3

  • Цураннебольшогоума
    30.11.2023
    Что непонятного. Исполкомовские будут дома себе строить как в Дроздах.
  • Ганьба
    30.11.2023
    Трэба растлумачыць хатаскрайнікам, што ўлады заўжды маюць рацыю. Хочаш дрэва - купі сабе ікібану. Грамадскія ж прасторы - для панэлек і паркінгаў, для народа то-бок.
  • Железный Дровосек
    30.11.2023
    Дый таму,што калдырскі кал-хозны лукашызм вораг не толькі здароваму сэнсу,а і ўсялякай эстетыцы. У сілу сваіх асаблівасцях развіцця. Можаце такое сябе ўявіць,напрыклад,у Японіі? Ці венскам лесе?
    Дарэчы,гэта красамоўны паказчык адносін лукашызму да ўсяго жывога,у тым ліку і чалавека—усё пад асвальт!
    Мярзота.

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема8

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

Ракета SpaceX, імаверна, ужо сутыкнулася з Месяцам2

Войскі беспілотных сістэм Расіі ўзначаліў ураджэнец Слуцка13

Буяны беларускі рэцыдывіст разбіў камеру відэаназірання ў расійскім СІЗА1

У Паўночнай Македоніі памерла беларуская турыстка

Павольна сыходзьце, не паварочваючыся да яго спінай. Пад Асіповічамі заўважылі вялікага мядзведзя4

Беларускія спецслужбы выведваюць інфармацыю пра ўдзельнікаў канферэнцыі «Новая Беларусь»9

«Я трымаў дзве галоўкі часнаку, а ён ляцеў за мной». Прадавец з Херсона расказаў, як за ім ганяўся расійскі дрон5

ЗША сталі часцей адмаўляць беларусам у прытулку6

Wildberries паскарае будаўніцтва хаба ў «Вялікім камені» на фоне атак на склады ў Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема8

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць