Грамадства

На польскай мяжы зноў моцна вырасла чарга з аўтобусаў

Сайт Памежнага камітэта дае наступныя звесткі па стане на 8:00 панядзелка.

Чарга з аўтобусаў на пераходзе «Брэст». Фота: тэлеграм-канал t.me/belgranica

На мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Брэст» па стане на 08:00 — 79 аўтобусаў і 480 легкавікоў (у суботу раніцай былі 63 аўтобусы і 450 легкавікоў).

У «Каменным Логу» на літоўскай мяжы перад зонай чакання аўтобусаў няма, а стаіць 180 легкавікоў.

У «Беняконях» — 100 легкавікоў. Чэргаў з аўтобусаў няма.

У «Грыгараўшчыне» на латвійскай мяжы чаргі з аўтобусаў няма, стаіць 35 легкавікоў (вечарам было 50 легкавікоў).

У пачатку тыдня Мінсктранс прэзентаваў тэлеграм-канал, дзе можна сачыць за затрымкамі аўтобусаў.

Ён паведамляе, што аўтобус Вільня — Мінск з часам адпраўлення ў 8.00 з Вільні стаяў у 07:25 на літоўскай мяжы ў напрамку сталіцы суседняй дзяржавы (аўтобус АН8575-7).

Каментары

Цяпер чытаюць

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы2

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Усе навіны →
Усе навіны

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

З’явіўся трэйлер фільма з Цілем Швайгерам, які знялі ў Мінску1

У Гомелі аўтобус пакаціўся з прыпынку і знёс ліхтар. Той упаў на два аўтамабілі

«Армія з уотсапа». Як рывок агітацыі праз сацсеткі дапамог Лулу да Сілве вырваць перамогу ў Бразіліі6

Кітай абваліў сусветны рынак раскошы на 250 мільярдаў еўра. Louis Vuitton, Gucci і Hermès перажываюць цяжкія часы1

У мінскім дзевяціпавярховіку адбыўся выбух газу

Навукоўцы аднавілі твар чалавека, які жыў 315 тысяч гадоў таму7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы2

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць