Улада

Мартынаў: Аб’яднанні палякаў на Беларусі «павінны дамовіцца самі»

Аб’яднанні палякаў на Беларусі «павінны дамовіцца самі, а не шукаць дзесьці падтрымкі». Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў у інтэрв’ю польскай газеты Rzeczpospolita ад 10 лютага.

Паводле слоў Мартынава, арганізацыі павінны самастойна «вырашыць свае праблемы, у тым ліку праблемы з людзьмі, якіх не задаволіў вынік выбару кіраўніцтва». Ён заявіў, што беларускі ўрад і міністэрства замежных спраў «не займаюцца такімі пытаннямі».

«Умяшанне беларускай дзяржавы, а тым больш польскай, ні да чаго добрага не прывядзе», — мяркуе міністр.

Пры гэтым Мартынаў падкрэсліў, што Беларусь і Польшча — «важныя партнёры». Так, да сусветнага эканамічнага крызісу гандлёвы абарот дасягнуў 3 млрд. долараў. Ён адзначыў, што Мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана адкрывае польскім бізнесменам «вялікі рынак».

Міністр выказаў надзею, што падчас візіту ў Варшаву, які плануецца на 12 лютага, будзе падпісана беларуска‑польскае пагадненне аб малым пагранічным руху. Паводле яго слоў, Беларусь гатовая да зніжэння кошту віз па прынцыпу ўзаемнасці.

***

Адносіны паміж Мінскам і Варшавай абвастрыліся пасля канфлікту ў Івянцы (Валожынскі раён, Мінская вобласць).

Мясцовы Дом польскі не могуць падзяліць два крылы Саюза палякаў на Беларусі (СПБ) — афіцыйнае і незарэгістраванае. Кожны з бакоў сцвярджае, што мае права на ўласнасць.

8 лютага судовыя выканаўцы зрабілі вопіс маёмасці Дома польскага і выправадзілі з будынка актывістаў неафіцыйнага СПБ. Кіраўніцтва арганізацыі расцаніла гэта як «захоп» і звярнулася па падтрымку да польскіх улад.

Сітуацыя ў Івянцы стала прычынай дыпламатычнага скандалу. Пасол Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак быў выкліканы ў польскае МЗС, дзе яму выказалі занепакоенасць дзеяннямі беларускіх праваахоўных органаў у дачыненні да Дома польскага. У сваю чаргу, пасол Польшчы ў Беларусі Хенрык Літвін быў на два дні адкліканы для кансультацый у Варшаву.

Прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі запрасіў лідэра неафіцыйнага СПБ Анжаліку Борыс на сустрэчу. Чакаецца, што яна адбудзецца на наступным тыдні.

Трэба таксама адзначыць, што польская апазіцыйная партыя «Права і справядлівасць», якую ўзначальвае Яраслаў Качыньскі, брат прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага, запатрабавала адмяніць візіт Мартынава, а таксама заклікала прэм’ер‑міністра Дональда Туска звярнуцца ў ЕС з прапановай накласці на Беларусь гандлёвае эмбарга.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет12

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Усе навіны →
Усе навіны

66‑гадовую гамяльчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію за каментары ў тэлеграме6

У Наварасійску ад удару беспілотнікаў загарэўся нафтаналіўны тэрмінал 2

Чаму нараджальнасць падае значна больш імкліва, чым чакалася? Аналіз даных выявіў нечаканую прычыну61

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі6

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет12

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць