Грамадства66

Беларусы, якія сёлета паступілі ў Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве, студэнтамі могуць і не стаць

Беларускія абітурыенты Ягелонскага ўніверсітэта просяць адміністрацыю ўстановы перагледзець патрабаванні да тэрмінаў настрыфікацыі дакументаў. Гаворка ідзе як мінімум пра два дзясяткі маладых людзей. Абітурыенты разам з роднымі стварылі адмысловую петыцыю да кіраўніцтва Ягелонскага ўніверсітэта, піша Budzma.org.

Jagiellonian_University_Collegium_Novum,_1882_designed_by_Feliks_Księżarski,_24_Gołębia_street,_Old_Town,_Krakow,_Poland.jpg
Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве

У чым справа? 

У траўні 2024 года Міністэрства адукацыі Беларусі адмовілася выдаваць беларускім абітурыентам даведкі, якія пацвярджаюць сапраўднасць атэстатаў, для замежных ВНУ.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў папраўкі ў законы пра дапамогу грамадзянам Украіны, што спрасціла прызнанне і беларускіх дакументаў адукацыі. Згодна з папраўкамі, атэстат аб адукацыі, атрыманы ў краіне, якая дэнансавала міжнароднае пагадненне наконт узаемнага прызнання атэстатаў, можа быць выдадзены ў Польшчы.

Пасля паправак Дуды пацвярджэнне заканчэння школы ў Беларусі можна атрымаць у Польшчы праз працэдуру настрыфікацыі — дзяржаўнага прызнання ў іншай краіне дыпломаў, навуковых ступеняў і званняў, атрыманых за мяжой. Дакументы выдаюцца ўстановай Kuratorium Oświaty.

Што праўда, для атрымання дакументаў трэба падаць сертыфікат здачы цэнтралізаванага тэставання. За ім трэба вяртацца, што даволі рызыкоўна для шмат каго з беларусаў.

Кантроль за візамі

Для замежных абітурыентаў сёлета з’явіліся дадатковыя ўмовы, якія неабходна выканаць, каб стаць паўнавартасным студэнтам. Умовы паходзяць ад Міністэрства замежных спраў, якое занепакоенае неправамерным выкарыстаннем віз на вучобу. Узгадаем хаця б візавы скандал, які разгарэўся напрыканцы 2022-га і ў 2023 годзе.

Раней для атрымання студэнцкай візы было дастатковым прад’явіць допуск да навучання з універсітэта, пацвярджэнне аплаты і пацвярджэнне таго, што студэнт зможа забяспечваць сябе ў Польшчы.

З гэтага ж лета, пасля паправак МЗС, замежным абітурыентам неабходна атрымаць прызнанне свайго атэстата сярэдняй адукацыі таксама праз польскую ўстанову Kuratorium Oświaty.

Замкнёнае кола

«Нам далі дэдлайн да 26 верасня, але з улікам таго, як усё робіць Kuratorium Oświaty, з улікам разгляду рознымі службовымі асобамі ці хаця б з улікам дарогі, калі дасылаць поштай нашы беларускія атэстаты, то мы не паспеем у тэрмін.

Адпаведна і візы не будзе, і заняткаў не будзе — яны ўжо з пачатку кастрычніка», — кажа Budzma.org адна са стваральніц петыцыі, амаль першакурсніца Ягелонскага ўніверсітэта Надзея.

«Глядзіце, настрыфікацыя робіцца ад 1,5 да 3 месяцаў па законе. Калі ў нас вось візы на вучобу з 14-16 верасня толькі, то як зрабіць настрыфікацыю за 10 дзён?», — падкрэслівае Надзея.

Па яе звестках, іншыя ВНУ пайшлі насустрач беларусам і пагадзіліся пачакаць да вырашэння ўсіх праблем з дакументамі.

«Можа быць, гэта такі новы падыход новага рэктара — ён толькі сёння першы дзень на пасадзе на працы, і з ягонага сакратарыяту пісалі, што ранейшых паблажак ці адтэрміновак чакаць ужо не варта».

«Мы не можам ужо нікуды падавацца. Ды й не хацелася б, шмат для каго з нас Ягелонскі — гэта мара, шмат хто толькі дзеля яго вучыў польскую. Нам па 16-18 гадоў — і мы сутыкаемся з такім вось і не ведаем, як давесці свету пра свае правы», — кажа Надзея.

«Спачатку ўвогуле вялося пра сканы дакументаў цягам 10 траўня — 11 ліпеня, а вось потым з’явілася патрабаванне наконт таго, каб прывезці да 26 верасня арыгіналы дакументаў, бо інакш пазбаўляюць статусу студэнта. Я дакладна ведаю пра амаль 20 чалавек, якія сутыкнуліся з гэтай праблемай, але ж я і не ва ўсіх чатах усіх факультэтаў», — кажа абітурыентка Ягелонскага.

Абітурыенты спадзяюцца, што польскія ВНУ, чыноўнікі альбо ўплывовыя беларускія сілы заўважаць гэтую праблему і змогуць паспрыяць яе вырашэнню.

Каментары6

  • Мх
    02.09.2024
    Па сутнасці, палякі не хочуць навучаць патэнцыйных праціўнікаў, і шукаюць для гэтага нейкія фармальныя нагоды. А ўсё астаняе - мышыная мітусня. (Выстаўленне невыканальных умоваў, або невыканальныя дэдлайны).
  • Боту срускаму
    02.09.2024
    Пошли все вон белорусы из Польши, сказаў срускі бот
  • Боту срускаму
    02.09.2024
    Мх, тлумач знайсці оў? Цяпер знайдзі музг, рашыст, і спердаляй.
    Беларусы з палякамі ніколі не ваявалі. Толькі разам і супраць вас - маскалей

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?18

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі тыктокер Азамат Айталіеў вярнуўся ў Мінск раздражняць беларусаў: танчыць у вышыванцы, шукае жонку18

За вечар у Мінску патанулі ў ванне два чалавекі4

У Расіі жанчына забіла сяброўку пасля таго, як тая напалохала яе прароцтвам аб хуткім пазбаўленні волі1

Аўтагіганты «Хонда», «Нісан» і «Міцубісі» рыхтуюць гістарычнае зліццё3

Ля берагоў Іспаніі затанула расійскае судна, якое забяспечвала групоўку ў Сірыі2

Мінчанка перавяла гадалцы-таролагу ў тыктоку больш за 70 тысяч рублёў за зняцце сурокаў і іншыя абрады

Сёння католікі, пратэстанты і частка праваслаўных святкуюць Раство4

Колькі ў Беларусі каштуюць табі — модны абутак, які шмат у каго асацыюецца з капытамі4

Сотні хрысціян выйшлі на акцыю пратэсту ў цэнтры Дамаска5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?18

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?

Галоўнае
Усе навіны →