Меркаванні1010

Алесь Аркуш: Замежжа – наш саюзьнік і база

Віталь Сіліцкі ў артыкуле «Што трэба памятаць кожнаму беларусу?» (№28) бачыць пэрспэктыву далейшага дэмакратычнага развою Беларусі ў дысыдэнцкім руху. Мае рацыю. Але толькі часткова. Дысыдэнцкі рух – гэта сыход у катакомбы і андэграўнд. Гэта – мінімізацыя кантактаў з асноўнай масай грамадзтва. Гэта – запавольваньне руху.

Які можа быць іншы шлях? Выхад за межы Беларусі. Пашырэньне беларускага поля.

У сёньняшні век глябалізацыі насамрэч неістотна, дзе чалавек фізычна жыве – ці ў самой Беларусі, ці па-за яе межамі, – галоўнае, каб ён знаходзіўся ў беларусім дыскурсе, удзельнічаў у беларускім жыцьці. Гэта дэманструе на сваім прыкладзе і сам сп.Сіліцкі, бо ягоны інтэлектуальны ўплыў на беларускае мысьленьне не залежыць ад таго, дзе на гэты момант спадар фізычна знаходзіцца – ці ў ЗША, ці беспасярэдне ў Беларусі. Прынамсі, я не адчуваю пэрыядычных ад’ездаў сп.Віталя на амэрыканскі кантынэнт.

Што з гэтага вынікае? Вынікае, што ў нашай сытуацыі, сытуацыі жорсткага ўціску ўсяго беларускага ў самой Беларусі, мусім выносіць беларускую справу за межы самой краіны. Туды, дзе ёсьць для яе спрыяльныя ўмовы, найлепш у суседнія краіны – у Польшчу, у Літву, Украіну. Ствараць там выдавецтвы, інфармацыйныя агенцыі, студэнцкія клюбы і г.д. Як гэта было ў 20–30-х гадох у Празе.

Таму абсалютна дарэмна крытыкаваць «каліноўцаў» за іх ад’езд у Варшаву. Важна іншае, каб яны засталіся ў Польшчы беларусамі і не згубіліся для Беларускай Cправы, нават калі й ня вернуцца на радзіму. Гэты масавы дэсант – цікавы экспэрымэнт. Мае рацыю Севярынец – «каліноўцы» мусяць умацоўваць сваю беларускую міні-супольнасьць. Прыйдзе час – і яны нам вельмі спатрэбяцца. Гэта будзе баяздольная, адукаваная, правераная супольным лёсам каманда. Ужо зразумела – ніякая барыкада нам не дапаможа. Нам дапаможа Беларускі Дух. Калі ён будзе вытраўлены, вынішчаны – не застанецца ніякай пэрспэктывы.

Бо і Польшча, і Літва, і Ўкраіна – ніякае для нас не замежжа. Мы жылі сотні гадоў поруч, часам ў супольных дзяржавах. Нашыя лёсы зьнітаваныя тысячагодзьдзямі. Па нейкім часе ўсё адно мы будзем жыць у адной супольнай Эўропе.

Мацуйма Беларусь паўсюль, дзе ёсьць якая-кольвечы магчымасьць, дзе ёсьць спрыяньне. Гартуйма Беларускі Дух!

Каментары10

Цяпер чытаюць

Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай2

Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай

Усе навіны →
Усе навіны

З Польшчы выслалі беларуса, які п’яным кіраваў гарадскім аўтобусам5

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца10

У Кіеве адбылася перастрэлка паміж СБУ і вайскоўцамі ГУР. Ёсць параненыя17

У мінскім спальным раёне нанеслі на асфальт такую разметку, каб яе было немагчыма не заўважыць2

Маці знайшла ў сына і выкінула чужы вэйп. За гэта хлопчыка абстралялі з пнеўматыкі3

Прэзідэнт Літвы ішоў з крамы і захапіўся выступам беларускага вулічнага музыканта30

«Белавія» запускае код-шэрынг з расійскай Red Wings — рэйсы дзвюх кампаній можна будзе купіць адным білетам2

У акупаваным Севастопалі ўзарвалі аўтамабіль. Яго ўладальнік паранены

Турэцкая авіякампанія адмяніла рэйсы ў Маскву праз «сітуацыю з паветранай прасторай»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай2

Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць