Усяго патроху11

Футбалістаў вылечаць мацярынскія клеткі іх дзяцей

Футбалісты ангельскай прэм’ер-лігі захоўваюць мацярынскія клеткі, узятыя ад іх нованароджаных дзяцей, каб у будучыні выкарыстоўваць іх для лячэньня ўласных траўмаў.

«Тое, што мы робім, гэта пакуль што вялікі экспэрымэнт. Мы ўпрыскваем мацярынскія клеткі дзіцяці проста ў траўмаванае калена. І паколькі яны маюць такі самы генэтычны код, то пачынаюць адбудоўваць страты, напрыклад, разарваных зьвязак – кажа Поль Грыфітс, дырэктар клінікі CryoGenesis International (CGI) у Лівэрпулі. Выратавальныя клеткі паходзяць з замарожанай пупавінавай крыві і прыдатныя для лячэньня тыповых для футболу кантузіяў сустаўных храсткоў і каленных зьвязак.

Як піша «Sunday Times», з паслугаў CGI скарысталася за апошні час пяць вядучых футбалістаў прэм’ер-лігі. Раней тры іншыя спартоўцы замарозілі клеткі сваіх нашчадкаў у лёнданскай «Smart Cells».

Няпраўда, што мы замарозілі мацярынскія клеткі дзяцей выключна з думкай пра нашыя траўмы – тлумачыць адзін з футбалістаў, які, аднак, не жадае казаць сваё прозьвішча. – Калі ўзьнікне такая неабходнасьць, мы выкарыстаем іх для тэрапіі саміх дзяцей. Але ў прафэсіі футбаліста кожная траўма можа азначаць канец кар’еры. Замарожваньне клетак нашых дзяцей – гэта як стварэньне сабе рамонтнага набору. Гэта сапраўды мае сэнс.

Адзіным футбалістам зь вядомым прозьвішчам, які публічна абвесьціў замарожваньне мацярынскіх клетак сваіх дзяцей, зьяўляецца зорка лёнданскага «Арсэналу» і зборнай Францыі Цьеры Анры. Аднак ён ніколі не казаў пра тое, што хацеў бы выкарыстаць іх таксама для ратаваньня ўласнага здароўя. На Брытанскіх выспах на замарожваньне пупавінавай крыві дзяцей рашылася за апошнія пяць год каля 11 тыс. бацькоў. Працэдура і захоўваньне каштуе каля 1,5 тыс. фунтаў.

Гэтая тэрапія, якую на выспах называюць «saviour offspring» (нашчадак-збаўца), выклікае, аднак, этычныя сумненьні, асабліва гэта тычыцца экспэрымэнтаў навукоўцаў з лёнданскага Imperial College, якія вывелі сустаўныя храсткі з клетак эмбрыёнаў.

Каментары1

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць