Свет11

Міністарка працы Літвы: Без належнага кантролю міграцыя можа пагражаць бяспецы краіны

Міністр сацыяльнай абароны і працы Літвы Інга Ругінене падкрэслівае неабходнасць кантролю за колькасцю замежных работнікаў, якія прыбываюць у краіну, каб гарантаваць яе бяспеку, піша Delfi.lt.

«Існуюць пагрозы, яны звязаныя з геапалітычнай сітуацыяй. Нашы рашэнні, магчыма, трохі больш строгія, вызначаюцца многімі аспектамі. Адным з аспектаў з'яўляецца бяспека, якая нас для нас вельмі важная», — сказала міністарка.

«Гаворка не ідзе пра закрытыя межы, бо перамяшчэнне людзей павінна быць, але павінна быць палітыка кантраляванай міграцыі», — падкрэсліла І.Ругінене.

Міністарка перакананая, што, калі б дзяржава выдзеліла яшчэ больш магчымасцяў для праверкі замежнікаў, што прыбываюць, было б выяўлена яшчэ больш асоб, якія ўяўляюць пагрозу бяспецы.

«Нашы спецслужбы даўно, шмат гадоў сігналізуюць аб тым, што неабмежаваны ўвоз працоўнай сілы павінен быць абмежаваны выключна таму, што ў службаў абмежаваныя магчымасці па праверцы людзей. Мы гэта бачым: калі б у спецслужбаў былі вялікія магчымасці, то, магчыма, гэтыя лічбы былі б яшчэ больш сумныя», — прызнала яна.

Паводле даных Дэпартамента міграцыі, на 1 студзеня гэтага года ў Літве пражывала амаль 218 тысяч замежнікаў, што складае больш за 7,5% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны. Найбольшую частку складаюць украінцы — 77 080 чалавек, беларусы — 57 511 чалавек і расіяне — 14 978 чалавек.

Каментары1

  • Вось
    30.01.2025
    Уся старэючая Эўропа банальна баіцца канкурэнцыі.

Цяпер чытаюць

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе31

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі анансаваў контрнаступы УСУ14

Манашкі са Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швецыі9

Мінску трэба выдушыць з сябе правінцыйнасць і вярнуць нахабства і бляск Вялікага Горада27

Якія самыя дарагія карціны ў Нацыянальным мастацкім музеі4

Падчас пратэстаў у Іране загінула як мінімум 5000 чалавек1

На паказе кіно ў Мінску гледачы пабіліся і сталі аблівацца газіроўкай — што здарылася?18

Беларускія біятланісты не трапяць на Алімпіяду — нават у нейтральным статусе2

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў6

Следчы камітэт прапанаваў даносіць на былых10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе31

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць