Грамадства1515

На працэсе па карніку Серафіновічу пракурор палову дня зачытваў прозвішчы забітых

Дзяржаўнаму абвінаваўцу па крымінальнай справе супраць карніка Сямёна Серафіновіча спатрэбілася некалькі гадзін, каб пералічыць усе прозвішчы яўрэяў, знішчаных у Мірскім гета, — піша «Спутнік».

Сымон Серафіновіч. Фота: Stefan Rousseau — PA Images/PA Images via Getty Images

6 лютага Вярхоўны суд пачаў разгляд крымінальнай справы Серафіновіча, які пасмяротна абвінавачваецца ў генацыдзе беларускага народа.

Як вынікае з абвінавачання, якое сёння ў судзе зачытвае пракурор, у перыяд акупацыі нацысцкімі войскамі Серафіновіч узначаліў падраздзяленне Мірскай раённай дапаможнай паліцыі. Па яго загадзе ў Мірскім гета было знішчана больш за 3700 яўрэяў, у тым ліку дзяцей і старых.

Пракурор падчас абвяшчэння абвінавачання пералічыў усе ўстаноўленыя прозвішчы знішчаных у Мірскім гета, ён пачаў зачытваць спіс у пачатку пасяджэння і завяршыў толькі пасля перапынку ў судовым паседжанні.

Акрамя знішчэння Мірскага гета, Серафіновіч абвінавачваецца ў асабістым удзеле ў расстрэлах мірных жыхароў, правядзенні акцый запалохвання.

Як вынікае з матэрыялаў справы, якую расследавала Генеральная пракуратура Беларусі, Серафіновіч вінаваты ў смерці больш як чатырох тысяч мірных грамадзян.

Справу складаюць 30 тамоў, па ёй праходзяць больш за 50 сведак.

Каментары15

  • у час калі адбываецца сапраўдны генацыд беларусаў на іх зямлі
    06.02.2025
    "яўрэяў, знішчаных у Мірскім гета, ...
    абвінавачваецца ў генацыдзе беларускага народа."
    габрэі - беларускі народ ?
  • FF
    06.02.2025
    Выкарыстанне Серафімовіча лукашыстамі ў сваіх мэтах яшчэ не робіць яго святым. Летась на Нашай ніве быў грунтоўны матэрыял, прысвечаны ягоным злачынствам
  • Ёсік
    06.02.2025
    у час калі адбываецца сапраўдны генацыд беларусаў на іх зямлі, канешне, гэта частка народаў Беларусі, якія тутака жывуць з часоў невядома якіх.

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі8

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі

Усе навіны →
Усе навіны

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

Трамп заявіў, што караблі ВМС ЗША зайшлі ў Армузскі праліў і «ачышчаюць» яго5

Імператарскага пінгвіна і антарктычнага марскога коціка прызналі відамі пад пагрозай знікнення

Упершыню за дзесяцігоддзе «Беллакт» спрацаваў з мінусам, ды яшчэ і агромністым. І вось чаму5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі8

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць