Грамадства1010

«Пул першага» адказаў Украіне на «таракана» 

Наталля Эйсмант заявіла, што Лукашэнка гэтым разам не абражаў Зяленскага, а проста ўзгадваў, як абражаў раней. Прагучаў і яшчэ шэраг заяў.

Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант. Фота: Maxim Shemetov Pool Photo via AP

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю расійскай прапагандыстцы Вользе Скабеевай другі раз назваў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага гнідай. 

У адказ МЗС Украіны узгадаў пра «таракана». Спікер міністэрства Георгій Ціхі, адрэагаваўшы на навіну ў твітары «Нашай Нівы», напісаў: 

«Абразы на адрас кіраўніка ўкраінскай дзяржавы недапушчальныя, асабліва з боку саўдзельніка злачынства агрэсіі супраць Украіны.

Зрэшты, пераход у сферу энтамалогіі дакладна не пойдзе на карысць таракану».

На таракана ў Палацы незалежнасці не маглі не адказаць. Гэта зрабіў тэлеграм-канал «Пул першага», які звязаны з прэс-сакратаркай Лукашэнкі Наталляй Эйсмант.

«Першы (так дзяржСМІ называюць Лукашэнку. — Заўв.) даваў інтэрв'ю Вользе Скабеевай. Пытанне задалі — ён на яго адказаў.

І панеслася. Заданне спікеру Ціхаму — ціхенька на сваёй старонцы ў Х накрэмзаць пра таракана.

Ну але добра, мы памятаем, якімі словамі афіцыйны Кіеў называў нашага прэзідэнта. І прэзідэнтам то была каманда не называць. Але Лукашэнку пакрыўдзіць складана. У адрозненне ад запальчывага Зяленскага», — гаворыцца ў паведамленні, якое з'явілася, відаць, не з-за крыўды.

А далей «Пул першага» прыводзіць поўную цытату Лукашэнкі: «Ну, ён Валодзя, як сын мне быў. Але зрабіў як гніда. Як яго назваць? Я тады так і называў. Гэта, напэўна, непрыгожа з майго боку, але дакладна было. Так нельга рабіць».

То-бок, на думку прэс-службы палітыка, Лукашэнка гэтым разам не абражаў Зяленскага, а проста ўзгадаў, як ён абражаў яго раней.

На заканчэнне канал, які ўвогуле нібыта не пакрыўдзіўся на выказванне пра таракана, вырашыў успомніць адзін з народных мемаў.

Калісьці Лукашэнка заявіў, што не трымаецца сінімі пальцамі за прэзідэнцкае крэсла. Цяпер прэс-сакратарка палітыка, які кіруе ўжо 30 гадоў, вырашыла ўжыць гэтую фразу да Зяленскага — ён ва ўладзе з 2019 года і перанёс выбары з-за вайны.

«А ўвогуле кажучы, і праўда, паслухаў бы Уладзімір Аляксандравіч, глядзіш, па-іншаму склаўся б лёс. А цяпер даводзіцца сінімі пальцамі за прэзідэнцтва, якое выслізгвае, трымацца», — напісаў «Пул першага».

Каментары10

  • саўгас паказаў клас
    18.03.2025
    Масандра, ніколі не спыняйся, ганьбі шэфа да канца!
  • Барадзед
    18.03.2025
    Кто-то заикался про терпеливость как национальную черту.

    [Зрэдагавана]
  • Алек. Ру
    18.03.2025
    Гэта Лукашэнку цяжка пакрыу́дзіць???? 🤣🤣🤣🤣🤣🤣😌😌🤣🤣🤣🤣🤣🤣🤣🤣

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром37

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце3

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

Другі дзень запар у Еўропе паведамляюць пра бомбы на самалётах. Сёння — на двух рэйсах да Варшавы1

У Даніі скандал вакол ТБ-шоу: коміка патаемна здымалі, пакуль ён думаў, што здымае кіно. Грамадства ў шаленстве3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром37

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць