Улада

Віцебскі аблвыканкам: Выказванні Герашчанкі «не адпавядаюць дзяржпадыходу і рэчаіснасці»

Магілёўцу Яўгену Андрэенку адказалі з КДБ і Віцебскага аблвыканкама на запыты пра выказванні віцебскага чыноўніка.

Магілёўцу Яўгену Андрэенку адказалі з КДБ і Віцебскага аблвыканкама на запыты пра выказванні віцебскага чыноўніка.

Яўген Андрэенка расказаў НН, што яго моцна абурылі словы віцебскага чыноўніка пра Беларусь і беларускую мову. Таму ён вырашыў пайсці далей за напісанне каментароў на сайтах незалежных СМІ і звярнуўся ў дзяржаўныя органы. На днях магілёвец атрымаў лісты з КДБ і Віцебскага аблвыканкаму. Адказ з Камітэту за подпісам першага намесніка старшыні Віктара Вягеры прыйшоў па-расійску.

У ім гаворыцца, што ў выніку праверкі ў дзеяннях Герашчанкі А.Я. не было знойдзена прыкметаў злачынства, прадугледжаныя арт. 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці або розні».

У адрозненне ад КДБ, з аблвыканкаму адказалі па-беларуску. Але не толькі гэтым адрозніваецца ліст, падпісаны намеснікам старшыні Леанідам Кавалёвым. Найперш Леанід Леанідавіч падзякаваў Яўгену Андрэенку за ўвагу і клопат пра беларускую мову, літаратуру і культуру.

«Што датычыць выказванняў Герашчанкі А.Я., то, безумоўна, яны не адпавядаюць дзяржаўнаму падыходу і рэчаіснасці, і недапушчальныя з боку адказнай асобы. Аб гэтымі адбылася адпаведная размова з Герашчанкам А.Я.», — гаворыцца ў лісце з аблвыканкаму.

Адказ з Віцебскага гарвыканкаму Яўген Андрэенка пакуль не атрымаў.

Нагадаем, што выказванні віцебскага чыноўніка актыўна абмяркоўваліся на форумах сайтаў незалежных СМІ. Неаднойчы гучалі прапановы даць ацэнку яго дзеянням з пункту гледжання закону. На словы Герашчанкі вымушаныя былі рэагаваць ўлады: чыноўнік атрымаў вымову па месцы працы, заўвагу яму зрабіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей, а ў «Советской Белорусии» кіраўніку «Русского дома» мякка параілі не блытаць пісьменніцкае і чыноўніцкае.

Каментары

Цяпер чытаюць

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба8

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе21

«Люблю Венгрыю і Віктара». На мітынгу ў падтрымку Орбана ў Будапешце Вэнс уключыў жывую сувязь з Трампам8

У Мінску шукаюць 34‑гадовага мужчыну. Ён знік амаль месяц таму2

У Белавежскай пушчы правядуць гучны тэхнарэйв. Ці не будуць панікаваць звяры і ці ўседзяць на яйках птушкі?6

Пры выратаванні пілота ў Іране ЦРУ выкарыстала сакрэтны інструмент «Прывідны шэпт». Ён ловіць самыя слабыя сігналы чалавечага арганізма7

Нацбанк выпускае манеты з выявай трактара — упершыню з нейзільберу

Беларусь праз два гады збіраецца запусціць новы касмічны апарат5

Іран спыніў прамыя перамовы з ЗША пасля рэзкіх заяў Трампа2

Памёр славуты футбольны трэнер Мірча Лучэску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба8

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць