Свет

Еўропа адкрыла паветраную прастору

Аднак нармалізацыя графіка зойме яшчэ прынамсі тыдзень.

Амаль уся Еўропа адкрыла паветраную прастору. Гэта, аднак, не значыць, што ўсе самалёты адразу пачнуць выконваць рэйсы, а пасажыры вернуцца дадому. Патрэбны яшчэ некалькі дзён, можа, нават тыдзень.

Напрыклад, рэйс «Люфтганзы» з Франкфурта ў Менск сёння яшчэ не адбыўся.

На цяперашні момант рашэнне адкрыць паветраную прастору падтрымалі міністры транспарту па ўсёй Еўропе, таму можна разлічваць на тое, што хутка людзі, якія трапілі ў пастку ў аэрапортах Еўропы, змогуць вярнуцца дадому. За шэсць дзён было адменена больш за 100 000 рэйсаў. Гэта азначае, што парушыўся графік падарожжаў мільёнаў людзей, завіслі тысячы тон грузаў.

Параліч у аэрапортах усёй Еўропы трываў з мінулых чацвярга-пятніцы. Самалёты не лёталі праз воблака пылу з ісландскага вулкана, якое завісла над Еўропай. Пыл можа нанесці шкоду рухавікам самалётаў.

Попел у паветры застаецца, аднак пасля пробных палётаў і кансультацый з вытворцамі органы рэгулявання паветранай прасторы рашылі змякчыць нормы бяспекі. Вырашана, што лятаць можна і пры наяўнасці хмараў у паветры, адно што стане абавязковай дадатковая пасляпалётная праверка самалётаў.

На працягу некалькіх дзён авіякампаніі падлічвалі страты, палітыкі і эканамісты заломвалі рукі, перад кампаніямі стаяла пагроза банкруцтва, а ісландскі вулкан яшчэ дыміўся.

Аднак у апошні час ёсць рэальная надзея на паляпшэнне.

Эксперты кажуць, што сценкі вулкана пачалі ападаць – гэта значыць, што ён ужо выкінуў большасць газу. Лётныя выпрабаванні не выявілі істотнага ўплыву вулканічнага попелу на працу авіяцыйных рухавікоў. Прыціснутыя да сцяны палітыкі і кіраўнікі авіякампаній вырашылі адкрыць паветраныя калідоры, каб крыху разгрузіць аэрапорты.

Кампаніі-перавозчыкі і навукоўцы рэзка крытыкуюць рашэнне аб закрыцці паветранай прасторы над Еўропай. Многія сцвярджаюць, што магчымасць рызыкі была завышаная. «Гэта можа вам сказаць кожны даследчык атмасферы», – заявіў нідэрландскі астраном Рудольф Ле Пол.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача37

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Усе навіны →
Усе навіны

Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі15

Кампаніі ўсё часцей шукаюць супрацоўнікаў-«апавядальнікаў»

Лукашэнка прапанаваў сябе ў пасярэднікі між Трампам і Мадура14

Еўропа выклала план гарантый бяспекі для Украіны з шасці пунктаў12

Украіна трэці раз за тыдзень нанесла ўдары па расійскіх нафтагазавых аб'ектах у Каспійскім моры2

Вынеслі прысуды тром карупцыянерам з кіраўніцтва Беларускай чыгункі1

Сям'я Асада жыве ў раскошы ў Маскве, а сам былы сірыйскі дыктатар збіраецца працаваць афтальмолагам10

Памёр Уладзімір Хількевіч1

Краіны Еўропы і ЗША гатовыя даць Украіне гарантыі па прынцыпе 5‑га артыкула НАТА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача37

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць