Свет

Lego прадставіла самы дарагі канструктар у сваёй гісторыі — па матывах «Зорных войнаў»

Кампанія Lego прадставіла новы канструктар «Зорка Смерці» па матывах «Зорных войнаў», які будзе прадавацца па цане $999,99 і стане самым дарагім у гісторыі кампаніі.

Фота: Lego

Афіцыйная назва набору — LEGO Star Wars Death Star — Ultimate Collector Series (75419). Гэта не поўнасферная мадэль Зоркі Смерці, а яе папярочны разрэз.

Фота: Lego

Продажы пачнуцца 4 кастрычніка. У сабраным выглядзе канструктар мае вышыню 70 см і шырыню 80 см. У набор уваходзіць 38 фігурак (у тым ліку Люк Скайуокер як джэдзі і штурмавік, Хан Сола, прынцэса Лея, Дарт Вейдэр, імператар Палпацін і два дроіды) і больш за 9 тысяч дэталяў.

Фота: Lego

Мадэль падзеленая на 15 сектараў, дзе можна аднаўляць знакавыя сцэны з «Зорных войнаў»: смеццеўшчыльняльнік, залу трону імператара, камеру прынцэсы Леі, блок кіравання прамянём прыцягнення, ангар імперскага шатла і іншыя элементы. Вертыкальная шматузроўневая структура робіць канструктар глыбокім і складаным, але пры гэтым у ім усё прадстаўлена наглядна.

Фота: Lego

Пакупнікі таксама атрымаюць у падарунак знішчальнік TIE з імперскім ангарам.

За апошнія 25 гадоў Lego выпускае розныя наборы Star Wars — ад вялікіх, з тысячамі дэталяў, да кампактных мадэляў, якія змяшчаюцца на стале. Хаця «Зорка Смерці» не самы вялікі набор па колькасці кубікаў, яна лічыцца найбольшай мадэллю, створанай кампаніяй. Папярэднім рэкордсменам па колькасці кубікаў была «Карта свету».

Каментары

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву4

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара23

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?18

«Быў у прыгнечаным стане». Што вядома пра 41‑гадовага мужчыну, якога шукаюць ужо пяты дзень4

Балгарыя выменяла ў Грэцыі парэшткі свайго сярэднявечнага цара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву4

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць