Свет66

На выступе ў Сочы Пуцін пажартаваў пра дроны ў Еўропе: «Я больш не буду» 

Падчас свайго выступлення на пасяджэнні клуба «Валдай» у Сочы Уладзімір Пуцін, сярод іншага, выступіў з даволі рэзкай прамовай, звязанай з панікай у Еўропе з-за дронаў над Польшчай, Даніяй і краінамі Балтыі.

Фота: Contributor / Getty Images

Калі ў кіраўніка Крамля спыталі, ці запускаў ён дроны ў Данію, Пуцін засмяяўся і, зрабіўшы рукою пагардлівы жэст, адказаў: «Я больш не буду. Ні ў Францыю, ні ў Данію. Куды яшчэ далятаюць? У Лісабон».

Акрамя таго, ён нават параўнаў трывогу еўрапейцаў наконт дронаў з панікай перад НЛА: «Ведаеце, там забаўляюцца людзі, якія калісьці забаўляліся наконт НЛА. Там столькі дзівакоў, як і ў нас, дарэчы кажучы. Нічым не адрозніваюцца, асабліва маладыя людзі».

Пуцін таксама пахваліў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа за яго намаганні па дасягненні міру. Кіраўнік Крамля назваў сустрэчу на Алясцы спробай, але «не больш за тое».

Ён таксама назваў магчымую пастаўку ракет далёкага дзеяння ва Украіну памылкай, якая можа парушыць добрыя адносіны з ЗША, піша Bild.

Каментары6

  • Ребята просили останься с нами
    03.10.2025
    Осталось только надеяться на несерьёзность и трусость Трампа. Ну кто знает, может быть повезёт, а может и нет.
  • я его понимаю
    03.10.2025
    Я его понимаю, когда НАТО осталось на бумаге, когда трамп одобряет его атаки на Европу и, из-за этого, Европейские страны могут себе позволить только 4 статью устава НАТО, а финские суды отпускают на все, четыре стороны, преступников, совершивших диверсию по порыву морских кабелей, а румынские истребители могут только сопровождать российские дроны, когда трамп раскатывает перед ним красную дорожку и арлодирует его кровавым шуткам, тогда сам Бог велел шутить и продолжать кроваво куражиться.
  • %
    03.10.2025
    У дзядулі далека не так усе кепска, нават жартаваць не напрагае

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна36

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў9

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром71

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна36

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць