Грамадства1010

«Луўр абрабавалі сярод белага дня. А мяне ў Беларусі крама вылічыла за 7 хвілін па бонуснай картцы»

Адна з беларусак падзялілася ў сеціве гісторыяй аб тым, як яе па камерах і бонуснай карце вельмі хутка знайшлі. Допіс выклікаў дыскусію: адны расхвалілі зручнасць і бяспеку, іншыя ж убачылі ў гэтым трывожныя прыкметы татальнага кантролю.

Ілюстрацыйнае фота: LookByMedia

Усё пачалося з іранічнага допісу ў Threads: «Смяюся! У Луўры сярод белага дня знікаюць каштоўнасці на 88 мільёнаў еўра! Ніхто не можа знайсці. У гэты час у Беларусі. 7 хвілін таму выйшлі з крамы Green, званок: «У нас у чалавека не прайшла аплата па карце, а мы па камерах паглядзелі, вы віталіся, можаце яму патэлефанаваць, каб вярнуўся, касір перажывае». P.S. Яны нас вылічылі па бонуснай карце».

Іншыя беларусы пачалі дзяліцца падобнымі выпадкамі. Адна жанчына распавяла, як бонусная карта крамы «Ома» выратавала яе ад страты банкаўскай карткі. Яна забыла яе на касе і заўважыла прапажу толькі каля метро. Пакуль яна збіралася блакаваць картку, ёй патэлефанавалі са службы аховы крамы:

«Вас турбуе служба аховы крамы «Ома». Калі ласка, вярніцеся за картай, вы забыліся. Прыйдзеце — падыдзіце на пост аховы».

«Вярнулася ў «Ома», падыходжу на пост. (…) Пытаю: «А як вы мяне так хутка знайшлі?» «Вы выкарыстоўвалі бонусную карту. Па камерах вылічылі і прагледзелі дзеянні, час, калі карту забылі. Па даных бонуснай усе вашы даныя даведаліся», — дзеліцца жанчына.

Падобныя гісторыі адбываліся і ў іншых крамах.

«Я так грошы ў «Дзіцячым свеце» страціла, аплаціла адкладзенымі, думала ў машыне выпалі. У машыне не аказалася, вырашыла вярнуцца, а мяне ўжо сустрэлі кансультанты, знайшлі па бонуснай і камерах. Было вельмі прыемна», — дзеліцца адна з карыстальніц.

Іншая згадвае: «Я так у «Оз» забылася карту на тэрмінале, таксама вылічылі па карце зніжак. Пакуль не патэлефанавалі, я нават не ведала, што згубіла карту».

Яшчэ адзін выпадак, хоць і з іншым адценнем, адбыўся ў Скідзелі. Як расказала жанчына, касір у краме «Міла» памылкова даў ёй рэшту як са 100 рублёў, а не з 50. Паколькі яе сяброўка выкарыстала сваю бонусную карту, дырэктар крамы хутка знайшоў яе, папрасіў нумар «вінаватай» і нават даслаў відэа з камер у якасці доказу. Дзяўчына, вядома, розніцу вярнула.

Але не ўсе бачаць у гэтых гісторыях толькі станоўчае. Адзін з каментатараў рэзка выказаўся:

«У вас лічбавы канцлагер. Чаму радуецеся? Калі вас абрабуюць ці згвалцяць, то не знойдуць. Наіўныя людзі, далібог. Не перажывайце за французаў, у іх хапае дабра. А ў вас толькі бонусныя карты!»

Яшчэ адна даводзіць: «Бонуснымі картамі не карыстаюся даўно. Знаёмую запрасілі ў падатковую праз набытае ў прадуктовай краме. Сума набытага перавысіла афіцыйную зарплату».

«Таму ў мяне няма ніводнай бонуснай карты, толькі карта запраўкі», — заўважае адна з жанчын. Аднак аўтар трэда згадала пра выпадак, калі чалавека знайшлі і без дапамогі бонуснай карты:

«Маю сяброўку папрасілі вярнуцца аплаціць піцу (не прайшла аплата). Вылічылі па нумары машыны праз ДАІ. Так што ўсё гэта ілюзія».

«Колькасць камер у Беларусі адназначна перавышае іх колькасць у Францыі», — заўважыў нехта.

«І мне вось для сябе да канца не зразумела, як лепш», — дыпламатычна адказала аўтар.

Каментары10

  • бабруйчанін
    24.10.2025
    Галоўнае патрабаванне Вяртанне да Закон Права
    Пасля дускусія Безпека ці права на прыват ці нейкія абмежавання
    Пасля гэта па колу Беларусі .." вецераны вайны" зброя
    На поўдне з боку Украіны маю надзею что ўсеж укрепленія збудавалі" рвы міны калючка" і з боку рБеларусь
    З усхода з боку Рф ??.
    Таму ...меркаваць вырашаць
  • Filipp
    24.10.2025
    Ёсць праўда ў гэтай заўваге
  • Адказ здзiўленным
    24.10.2025
    Мо, гэта таму, што вы лохi, а тыя злычынцы трошкi думаюць?

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць