Грамадства11

На літоўскай мяжы стаяць 1600 грузавікоў, яна закрыта да 12:00

Рух праз аўтамабільныя пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы Літва ўчора вечарам зноў закрыла пасля таго, як на тэрыторыю краіны заляцелі метэазонды з кантрабандай.

Так выглядае выезд з Беларусі па стане на 07.00. Скрыншот відэа Мытны камітэт

Транспарт, які накіроўваецца з Беларусі праз пункты пропуску «Меднікі» (сумежны беларускі — «Каменны Лог») і «Салечнікі» («Беняконі»), літоўцы не прымаюць з 21.40, апошнюю машыну на ўезд у нашу краіну аформілі ў 00.00, паведаміў беларускі Мытны камітэт.

Зараз у электроннай чарзе на выезд з Беларусі ў указаных пунктах пропуску ўжо зарэгістравана звыш 1600 грузавых транспартных сродкаў. 

У «Каменным Логу» па стане на восьмую раніцу стаяць 50 легкавых аўтамабіляў і шэсць аўтобусаў, у «Беняконях» — 60 легкавых аўтамабіляў.

Літва ўчора заявіла, што адкрые пункты пропуску сёння а 12.00.

Метэаралагічныя зонды з кантрабандай перасеклі літоўскую мяжу ў раёне Салечнікаў і Друскенікаў — з боку Гродна, Ліды. Праз шары працу спынілі аэрапорты Вільні і Коўна, а мяжу з Беларуссю зачынілі.

Праца аэрапортаў была адноўлена пад раніцу.

Пра тое, што мяжу будуць закрываць аўтаматам у выпадку паўтарэння сітуацыі з шарамі, Літва папярэджвала пасля папярэдняга такога інцыдэнту заўчора, у сераду 22 кастрычніка.

Каментары1

  • Хітры дзік
    25.10.2025
    Мяжа мусіць быць зачынена цалкам. І для чыгуначных перавозак, і для пасажырскага аўтатранспарта. На атакі суверэннай тэрыторыі трэба адказваць суразмерна.

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром1

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач49

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром1

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць