Свет44

Шатдаўн у ЗША: пакуль урад паралізаваны, Пентагону ахвяравалі 130 мільёнаў долараў на зарплаты вайскоўцам

У ЗША невядомы чалавек ахвяраваў Пентагону 130 мільёнаў долараў для выплаты заробкаў і сацыяльных льгот вайскоўцам падчас шатдаўну — перыяду, калі ўрад не працуе і не можа выплачваць сродкі з федэральнага бюджэту.

Комплекс будынкаў Пентагона ў Вашынгтоне. Фота: РHisham Ibrahim / Getty Images

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на NBC News.

Як адзначыў галоўны прадстаўнік Пентагону Шон Парнел, ведамства прыняло ахвяраванне ў межах сваіх паўнамоцтваў на прыняцце падарункаў. Ён таксама ўдакладніў умову, на якую павінны быць выкарыстаныя гэтыя сродкі:

«Ахвяраванне зроблена з умовай, што яго выкарыстаюць для кампенсацыі выдаткаў на зарплаты і льготы вайскоўцам», — сказаў ён.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пацвердзіў, што невядомы ахвяраваў 130 мільёнаў долараў Пентагону. Паводле яго слоў, гэта зрабіў «патрыёт» і «мой сябар» — імя дабрадзея Трамп раскрываць адмовіўся. Прэзідэнт таксама дадаў, што невядомы дабрачынец нібыта заявіў пра гатоўнасць пакрываць любы дэфіцыт фінансавання федэральных устаноў, які ўзнік праз шатдаўн.

Урадавы шатдаўн у ЗША

З 1 кастрычніка 2025 года ў ЗША працягваецца прыпыненне працы ўрада (так званы шатдаўн), бо Кангрэс не зацвердзіў федэральны бюджэт. Гэта першы шатдаўн за апошнія сем гадоў і трэці за два тэрміны прэзідэнцтва Трампа.

Бягучы шатдаўн ужо стаў другім па працягласці за ўсю гісторыю краіны. Рэкордным лічыцца прыпыненне працы ўрада, якое доўжылася 35 дзён у 2018—2019 гадах, таксама падчас першага тэрміну Дональда Трампа.

Федэральныя агенцтвы ўжо сутыкнуліся з сур’ёзнымі праблемамі. У прыватнасці, Нацыянальнае ўпраўленне ядзернай бяспекі ЗША (NNSA) адправіла ў неаплатныя адпачынкі 1400 супрацоўнікаў.

Паводле ацэнак, агульныя страты ад шатдаўну ў ЗША складаюць да 15 мільярдаў долараў штодня.

Каментары4

  • grill
    25.10.2025
    А сам донні ня даў, бо ў яго нямае.
  • Васзліль
    25.10.2025
    У таварыша Трампа з'явіўся фонд накшталт фонду таварыша Лукашэнкі, з якога можна плаціць прэміі асабліва заццятым бандзі.. кхэ-кхэ.. сілавікам.
  • Never bet against military industrial complex
    26.10.2025
    Дабрачынец - гэта мільярдэр Цім Мелан, унук таго самага Мелана, які быў банкірам, што фінанасаваў стварэтнне стальной і алюміневай прамысловасці, а таксама быў старшынёй скарбніцы ЗША ў 1920-я.

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?2

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў13

Максім Знак: Уся краіна — гэта вялікая калонія8

ЗША тэрмінова вывелі з Брытаніі ўсе бамбардзіроўшчыкі B-1 пасля меркаванай падрыхтоўкі тэракту на авіябазе3

Крышціяну Раналду можа вярнуцца ў зборную Партугаліі

На Планернай гары ў Мінску пачалася вялікая будоўля1

Чалавек гадамі ходзіць па брытанскіх судах і патрабуе беларускага перакладчыка, хоць сам піша па-англійску3

Муравейка будзе аналізаваць сацсеткі і займацца зваротамі людзей

Памёр тата Змітра Дашкевіча5

Паўночная Карэя спыніла ядзерныя выпрабаванні шмат гадоў таму. Але пад зямлёй нешта працягваецца2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?2

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць