Свет44

У Літве пачалі будаваць завод боепрыпасаў ад нямецкага Rheinmetall

Найбуйнейшы нямецкі вайсковы канцэрн Rheinmetall 4 лістапада заклаў першую капсулу пад будучы завод боепрыпасаў у літоўскім горадзе Байсагала, паведамляе LRT. Завод будзе выпускаць 155‑міліметровыя артылерыйскія снарады — асноўны калібр у краінах НАТА, яго плануецца ўвесці ў эксплуатацыю недзе ў сярэдзіне 2026 года.

Фота: AP Photo/Markus Schreiber

Прадпрыемства размесціцца на плошчы 340 гектараў і пачне працу праз 12—13 месяцаў. На першым этапе плануецца вырабляць 35 000 снарадаў, а да 2027 года, калі завод выйдзе на поўную магутнасць, — павялічыць аб'ём да 100 000 снарадаў штогод. Прадукцыя будзе выпускацца ў дзве змены; кожная змена налічвае прыблізна па 200 супрацоўнікаў.

Інвестыцыі ў праект складуць каля 300 мільёнаў еўра — гэта будзе найбольшая вайсковая інвестыцыя ў гісторыі Літвы, якая павялічыць вытворчыя магутнасці на ўсходнім флангу НАТА.

Гендырэктар Rheinmetall Армін Папергер сказаў, што будаўніцтва завода — гэта «сігнал для Расіі», які дэманструе здольнасць НАТА рэагаваць на пагрозы з яе боку.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, у сваю чаргу, назваў праект «стратэгічным крокам», скіраваным на ўмацаванне стрымлівання, неабходнага для захавання міру. Ён таксама адзначыў, што нямецкія інвестыцыі адчувальныя «на літоўскай зямлі — у сталі, тэхналогіях і, галоўнае, у даверы».

Акрамя заводу ў Байсагале, Rheinmetall падпісаў мемарандум аб намеры пабудаваць у Літве яшчэ адзін завод для вытворчасці зарадаў для артылерыйскіх снарядаў. Для Літвы, як краіны НАТА, якая мяжуе з Расіяй, наяўнасць уласнай вытворчасці боепрыпасаў лічыцца важным элементам стрымлівання магчымай агрэсіі з боку Крамля. Аналагічны завод ужо будуецца ў Латвіі.

Гэтая літоўская пляцоўка далучаецца да сеткі вытворчасцяў Rheinmetall у Еўропе — кампанія ўжо мае заводы ў Іспаніі і Венгрыі і нядаўна падпісала кантракты на аднаўленне вытворчасці боепрыпасаў і пораху ў Балгарыі і Румыніі.

Раней у Вільні абвясцілі, што ў 2026 годзе плануюць павысіць выдаткі на абарону больш за 5% ВУП; таксама на тэрыторыі Літвы размясцілі нямецкую танкавую брыгаду, якая да канца 2027 года павінна вырасці з прыкладна 500 да 5000 салдат.

Каментары4

  • Ну тупые
    05.11.2025
    Скорее цель для России
  • Янка
    05.11.2025
    Байсогала
  • Янка
    05.11.2025
    Жора, імаверна гэты варыянт таксама разглядаўся. Але з Штутгарту і Страсбуру нашмат далей везці. Таксама ля Байсогалы ёсць чыгунка. А моцнае прыкрыццё СПА патрэбнае ў любым варыянце.

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром57

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года32

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта23

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром57

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць