Грамадства33

Кошт вытворчасці пластыкавай упакоўкі збіраюцца павялічыць у два разы

У дзяржаўнай установе «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» лічаць, што гэта можа стаць эфектыўным спосабам барацьбы з праблемай назапашвання пластыку, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Ілюстрацыйны здымак: «Наша Ніва»

Святлана Мацкевіч, галоўная спецыялістка ўстановы па інфармацыйнай рабоце, тлумачыць, што мэта планаванага новаўвядзення — зрабіць вытворчасць упакоўкі, якая цяжка ці ўвогуле не перапрацоўваецца, эканамічна нявыгаднай для кампаній.

Таксама прапануецца скасаваць пэўныя льготы для тавараў, запакаваных у складаную і экалагічна небяспечную тару. Напрыклад, замест празрыстага пластыку для яек можна выкарыстоўваць кардон, а для малака, фруктовых пюрэ і аднаразовых кубкаў — альтэрнатывы кшталту тэтрапаку, бо перапрацоўка шматслойнай тары вельмі складаная і дарагая.

Спецыялістка адзначыла, што стымуляваць экалагічна правільны выбар трэба на ўсім ланцугу — ад вытворцы і пастаўшчыка да рытэйлера і спажыўца.

Па статыстыцы, 30-50% смецця чалавека складае менавіта шматслойная ўпакоўка. Яе жыццёвы цыкл — некалькі хвілін, але праблемы яна стварае на стагоддзі, бо пластык раскладаецца да 500 гадоў.

Святлана Мацкевіч таксама падкрэсліла: штогод у свеце вырабляюць больш за 460 мільёнаў тон пластыку, або каля 56 кілаграмаў на кожнага жыхара Зямлі. Агульная маса пластыку ўжо каля 8 гігатон, што перавышае масу ўсіх жывых істот (4 гігатоны). Другасная перапрацоўка можа дапамагчы, але бяда ў тым, што перапрацоўваецца толькі 10-20% матэрыялу.

У Беларусі колькасць палімераў у камунальных адкідах складае каля 418 тысяч тон штогод, з якіх толькі 273 тысяч тон можна вярнуць у вытворчасць. Астатняе перапрацаваць складана або немагчыма.

Каментары3

  • правильно
    12.11.2025
    Правильно, потом надо увеличить стоимость картонной и бумажной упаковки и стеклянной тары, как и алюминиевой.....из-за дефицита тары картонной, бумажной, стеклянной и алюминиевой.
    У нас, по-другому не бывает.
  • Мацей
    12.11.2025
    Правільнае рашэнне. Трэба рэвізія па усёй упакоўцы. Няхай вытворцы пакуюць у звычайны поліэтылен ці картон, а не камбініраваную. Больш кантэйнераў на весках і дачных таварыствах
  • даведка
    13.11.2025
    Недавно мне попалось на глаза ультрапастеризованное молоко в тетрапаке Ясь Белоус, скок годности которого – целый год, однако после вскрытия – 36 часов.
    Или пластик, из которого китайцы производят искусственные цветы. Запретить!

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нампаліта пагранічнай заставы з Хойнікаў адправілі ў калонію па справе Гаюна6

Азаронак выступіў у гумарыстычным «ДХ шоу»18

У Мінску больш не будзе камерцыйнага долевага будаўніцтва3

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%6

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць