Эканоміка88

Літоўскія фуры паехалі з месцаў стаянак у Каменны Лог і Беняконі

Раней дазвалялі выязджаць толькі тым літоўскім фурам, якія заехалі ў Беларусь пасля адкрыцця мяжы.

Літоўскія фуры паехалі з месцаў стаянак у Беларусі ў Літву праз «Каменны Лог — Меднікі» і «Беняконі — Салечнікі». Перашкод з боку Беларусі на перамяшчэнне літоўскіх грузавікоў няма, паведамляе канал Infotrans Media Belarus.

Фуры могуць рухацца ў бок Літвы праз два пераходы — «Каменны Лог — Меднікі» і «Беняконі — Салечнікі». 

«Каменны Лог» забіты пад завязку літоўскімі грузавікамі. Прапускная здольнасць грузавікоў на літоўскіх «Медніках» не павялічылася, піша канал. Усе 100% грузавікоў, якія едуць з Беларусі ў Літву, накіроўваюць на рэнтген, адзначаюць у Асацыяцыі інтэрмадальных перавозак і лагістыкі («АІПЛ»).

Інтэнсіўны паток грузавікоў ідзе і ў зваротным кірунку з Літвы ў Беларусь. На «Медніках» рух вельмі інтэнсіўны, аднак з боку Літвы працуе толькі адно акно.

Пасля таго як Літва закрыла мяжу, Беларусь у адказ не дазволіла літоўскім фурам вярнуцца ў Літву. 20 лістапада Літва мяжу адкрыла, але фураў па-ранейшаму не выпускалі.

Каментары8

  • Nk
    23.11.2025
    Вось калі самы час спадарыне Ругіене і іншым чальцам ураду рушыць на Меднікі і арганізоўваць, каардынатаваць працу на пераходзе. Каб як мага хутчэй дамагчы фактычна закладнікам. Мужыкі там амаль месяц неяк існавалі. І магутнасць мадэрнезаванага пераходу "Меднікі" дазваляе працаваць у вельмі хуткім рэжыме памежнікаў таксама шмат вольных.
    Ага, гэта не фоткі рабіць на зачыненых і пустых Лаворішках. Тут працаваць трэба!

    Вось магчымасць паказаць сваю рашучасць і эфектыўнасць не толькі ў сацсетках і навінах. І што бачым? "Рух інтэнсіўны", "Каменны Лог забіты літоўскімі фурамі."
    Працуе адно вакно. У напрамку Літвы хутчэй за ўсе таксама.

    А маглі бы часова адчыніць Лаворышкі толькі пад фуры і хутка прапусціць усіх. Большасьць там стаіць у некалькі кіламетрах ад мяжы.
    Не, у Лаворішках мы толькі фотачкі робім, а не машыны прапускаем. Ну, а каді што - гэта ўсе рэжым там вінаваты!
    Цьфу, папулізм 80 узроўню. Сорамна за літоўцаў.
  • Filipp
    23.11.2025
    Значыць дамовіліся і дай Бог.
  • Бартош
    23.11.2025
    Беларусам на машынах уезд забаронены. Людзі якія сябе называюць нашчадкамі стваральнікаў ВКЛ пабудавалі плот і не пускаюць большую частку сваіх былых суграмадзян. І падпарадкоўваюцца распараджэнням Тэўтонскага ордэна. Гэта проста абсурд што робіцца

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка7

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адбылася сур'ёзная аварыя з удзелам электробуса

У ДАІ не згодныя, што «табло ганьбы» на дарогах парушае законы аб персанальных даных3

Індыя збіраецца пашырыць супрацоўніцтва з Расіяй у яшчэ адной стратэгічнай сферы1

Беларуска кажа, што яе мужа-небараку ў Лёзне скралі армяне і прадалі ў штурмавікі ў расійскую армію. Той, напэўна, ужо труп12

Беларускія цыгарэты для кантрабанды закапалі ў бураковы жом

На Камароўцы моцна патаннела чарэшня. Цэны ў 3—4 разы ніжэйшыя, чым былі 3 дні таму2

Бел-чырвона-белы сцяг — з сабой. Каліноўцы выпусцілі працяг фільма-дзённіка1

У Расіі заявілі пра паспяховы пуск ракеты «Сармат»5

Галасаванне ў Каардынацыйную раду нарэшце пачалося10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка7

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць