Эканоміка33

Закон аб рэспубліканскім бюджэце прыняты ў першым чытанні

Праект рэспубліканскага бюджэту і разліковыя паказчыкі па бюджэтах абласцей і горада Мінска на 2026 год распрацаваныя на аснове палажэнняў праграмных дакументаў па сацыяльна-эканамічным развіцці краіны з улікам эканамічнай сітуацыі, паведамляе БелТА.

Як праінфармавалі ў Сталай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў, для сектара дзяржаўных фінансаў ключавой задачай у наступным годзе будзе забеспячэнне эканамічнага росту для ўмацавання дзейных сацыяльных гарантый і скарачэння рэгіянальных дыспрапорцый.

Даходы па праекце рэспубліканскага бюджэту на 2026 год прадугледжваюцца ў суме Br 54 384,3 млн, што на 12,4% вышэй за ацэнку паступленняў 2025 года.

Асноўнымі крыніцамі падатковых даходаў рэспубліканскага бюджэту з’яўляюцца падатак на дададзеную вартасць, акцызы, падатковыя даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці.

Расходы па праекце рэспубліканскага бюджэту на 2026 год сфарміраваныя ў суме Br 58 733,2 млн, або з ростам на 10,4% да чаканага выканання 2025 года.

У 2026 годзе захаваецца сацыяльная накіраванасць расходаў бюджэту. Прадугледжваецца фарміраванне сямейнага капіталу на Br 279,9 млн. Значную частку ў бюджэце складуць расходы на аплату працы, пенсіі, стыпендыі, дапамогі, іншыя выплаты, сродкі на выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў.

На 2026 год фарміраванне праекта рэспубліканскага бюджэту выкананае з дэфіцытам — Br 4348,9 млн.

Каментары3

  • За кошт чаго?
    24.11.2025
    Даходы па праекце рэспубліканскага бюджэту на 2026 год прадугледжваюцца ў суме Br54 384,3 млн, што на 12,4% вышэй ацэнкі паступленняў 2025 года./
    За кошт чаго гэтыя 12.4%?
  • Ёсік
    24.11.2025
    Як і хацеў дырэктар саўгаса, каб сядзелі ва ўсялякіх сходах ды камісіях ціхенька, ваду не каламуцілі, ківалі галовамі ды апладысменты, штоб не казаў. Бюджэт у першым чытаньні? Паглядзелі толькі выдаткі на саміх сябе, каб не менш, як сёлета.
  • Лейцар коркавы
    24.11.2025
    За кошт чаго?, дык межы адчыняюцца, трэба сваіх жонак, палюбоўніц адправіць на закуп, вось а сабе й клапоцяцца.

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць