Вайна2525

Расійскія войскі прарваліся да самага Гуляйполя. Адно з падраздзяленняў адступіла без загаду

На запарожскім напрамку ўкраінскай абароны ўзнікла складаная сітуацыя: падчас перагрупоўкі адно з украінскіх падраздзяленняў самавольна адышло з пазіцый. З-за гэтага адкрыўся фланг абароны і расійскія войскі змаглі прарвацца амаль да самага Гуляйполя, паведамляе «РБК-Украіна».

Фота: DeepState

Як паведаміў «РБК-Украіна» прадстаўнік Сіл абароны Поўдня Уладзіслаў Валошын, няўзгоднены адыход пакінуў суседняе падраздзяленне без прыкрыцця. Расіяне скарысталіся блытанінай і дрэннымі ўмовамі надвор’я і зайшлі ў фланг украінскіх войскаў. У выніку гэтага адбыліся баі. Некалькі ўкраінскіх вайскоўцаў лічацца зніклымі без вестак.

Нягледзячы на складанасці, украінскія вайскоўцы трымаюць абарону і спрабуюць перагрупаваць сілы, каб больш эфектыўна арганізаваць абарону Гуляйполя. У раёне сяла Зелёны Гай, пра якое паведамлялі як пра нібыта ўжо акупаванае, ідуць баі — украінскія сілы працягваюць яго бараніць.

У гэты ж дзень стала вядома, што расійскія вайскоўцы здзейснілі чарговае ваеннае злачынства — расстралялі пяць украінскіх абаронцаў, якія трапілі ў палон у раёне Гуляйполя. Раней пра гэта паведаміў праект Deep State.

Каментары25

  • Доцарюваліся
    27.11.2025
    Цікава, колькі яшчэ трэба расейцам захапіць гарадоў, каб да людзей пачало даходзіць, што дамова па мірнаму плану гэта меньшае зло. Гістэрыкі ў авальным кабінеце, гульні з праслухоўкамі і НАБУ вымяраюцца ў тысячах жыццяў.
  • Андрусь
    27.11.2025
    Доцарюваліся, украінцам не патрэбна гэтае "меншае зло" любой цаной. ТРэба ведаць псіхалогію гэтага народа. Яны гатовыя ваяваць, каб не толькі прымусіць расію спыніць вайну, але і прыцягнуць да адказнасці за ваенныя злачынствы, якія яна здзейсніла і працягвае здзяйсняць. Тым больш, нельга аддаваць пад расійскую акупацыю такія важныя лагістычна гарады, як Краматорск і Славянск у Данецкай вобласці, да якіх акупанты з іхнімі цяперашнімі тэмпамі будуць паўзці яшчэ гадоў пяць.
  • Колькi яшчэ ты будзеш п
    28.11.2025
    Доцарюваліся, зенiк ты цi фсб?

Цяпер чытаюць

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўніку «Гардарматэрыялаў» далі чатыры гады калоніі. Ён не прызнаў віну2

У Барысаве жанчына кінулася з моста ў ваду5

Гадзіннік Дзяніса Кучынскага сапраўды каштуе $430 тысяч? Расследавальнікі прамахнуліся ў дзесяць тысяч разоў42

«Каханы мой чалавек». Падрабязнасці трагедыі ў Брэсце, дзе забілі 35‑гадовую жанчыну і яе маці3

«Паспела адвесці вазок з дзіцем убок»: мінчанка распавяла пра напад алабая9

Азараў расказаў сваю версію «справы BYPOL», па якой трое беларусаў атрымалі ад 17 да 25 гадоў7

У нямецкім горадзе паставілі велізарнага сатану. Шмат каму гэта не спадабалася7

Беларуска, якая знікла ў Швейцарыі, выйшла на сувязь

У Беларусі хочуць перанесці тэрміны падачы дэкларацый і аплаты падаткаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць