Улада66

Ярмошына не адпачне нават у Чарнагорыі

Да абмежавальных мер ЕС у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў далучыліся восем трэціх краін.

Да абмежавальных мер Еўрасаюза ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў далучыліся восем трэціх краін, паведамляе 11 мая прэс‑служба Рады ЕС.

Еўрасаюз прывітаў гэтае рашэнне Албаніі, Босніі і Герцагавіны, Ісландыі, Ліхтэнштэйна, Македоніі, Нарвегіі, Харватыі і Чарнагорыі.

Гэтыя краіны далучыліся да рашэння Рады ЕС ад 15 снежня 2009 года, калі ў ходзе тэхнічнай працэдуры да 31 кастрычніка 2010 года была прадоўжана забарона на ўезд у краіны ЕС 41 беларускаму чыноўніку.

Да гэтай жа даты было прадоўжана прыпыненне санкцый у дачыненні да ўсіх, акрамя пяці, прадстаўнікоў афіцыйнага Мінска. Пасля заканчэння гэтага перыяду пытанне аб санкцыях будзе разгледжана з улікам сітуацыі ў Беларусі.

Як паведамлялася, спіс неўязных быў адкрыты ў 2004 годзе, туды трапілі чатыры падазроныя ў дачыненні да палітычных знікненняў у 1999—2000 гадах — экс‑міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, былы дзяржсакратар Рады бяспекі Віктар Шэйман, былы кіраўнік МУС Юрый Сівакоў і былы камандзір брыгады спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС Дзмітрый Паўлічэнка.

Пасля парламенцкіх выбараў у снежні 2004 года спіс быў пашыраны за кошт кіраўніка Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, а таксама Юрыя Падабеда, які тады ўзначальваў полк міліцыі спецыяльнага прызначэння.

У красавіку 2006 года спіс быў пашыраны да 37 чалавек, адказных, на думку ЕС, за парушэнне правоў чалавека падчас прэзідэнцкай кампаніі. У яго былі ўключаны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, на той момант кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі Генадзь Нявыглас, яго намеснікі Наталля Пяткевіч і Анатоль Рубінаў, міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў, экс‑міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч, міністр юстыцыі Віктар Галаванаў, старшыня Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі, былы старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Канаплёў, член cавета рэспублікі Мікалай Чаргінец.

У кастрычніку 2006 года спіс павялічыўся да 41 чалавека: неўязнымі сталі суддзя суда Маскоўскага раёна Мінска Аляксей Рыбакоў і дзяржабвінаваўца Сяргей Бортнік — за прыгавор экс‑кандыдату ў прэзідэнты Аляксандру Казуліну, а таксама суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінска Леанід Ясіновіч і дзяржабвінаваўца Андрэй Мігун — за прыгавор актывістам незарэгістраванай арганізацыі «Партнёрства».

У кастрычніку 2008 года ЕС вырашыў часова прыпыніць санкцыі ў дачыненні да 36 чыноўнікаў.

У спісе неўязных засталіся Ярмошына, Навумаў, Шэйман, Сівакоў і Паўлічэнка.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая97

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

«Сапраўдныя бандзюганы». Лукашэнка расказаў пра аперацыю па затрыманні кантрабандыстаў на мяжы8

Палітвязняў пачалі масава выпускаць з калоній і з хімій6

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць вярнуць захопленыя літоўскія фуры6

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні19

Памёр украінскі патрыярх Філарэт1

Чака Норыса экстранна шпіталізавалі на Гаваях пасля цяжкой медыцынскай сітуацыі3

За палітыку асудзілі былога сябра ЛДПБ, які трымаў стрыптыз-клуб на Зыбіцкай3

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў17

Данія ўсур'ёз рыхтавалася да вайны з ЗША, у Грэнландыю былі перакінутыя запасы донарскай крыві і выбухоўка6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая97

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць