Культура11

Як прамоўтэры абышліся без гарадcкіх чыноўнікаў

Выхад ёсць з любой сітуацыі. Мабыць з такім дэвізам хлопцы з прома‑суполкі «Зала чакання» займаюцца арганізацыяй канцэртаў і фэстаў у Брэсце.

Выхад ёсьць зь любой сытуацыі. Мабыць з такім дэвізам хлопцы з прома‑суполкі «Заля чаканьня» займаюцца арганізацыяй канцэртаў і фэстаў у горадзе Берасьце.

ТГ неаднойчы пісаў пра ня надта прыемныя падзеі, што тут здараюцца: як то забарона рок‑фэсту, канфіскацыя дыскаў, ідэалягічная апрацоўка. Нягледзячы на перашкоды, прома‑суполка «Заля чаканьня» на чале са Зьмітром Назаравым здолела правесьці ў Берасьці больш за 20 канцэртаў за год, сярод якіх фэстывалі з нагоды сьвяткаваньня дзесяцігодзьдзя гурта Sciana, да дня нараджэньня Боба Марлі, фэст рок‑гуртоў Берасьцейшчыны «Гукі вясны», канцэрты гурта «Стары Ольса», Зьмітра Вайцюшкевіча ды іншых. Бліжэйшая ідэя — упершыню зладзіць у горадзе этна‑фэст.

Зьміцер тлумачыць, якое ён знайшоў выйсьце ў адвечнай барацьбе з гарадзкімі чыноўнікамі. Пасьля доўгіх размоваў у гарвыканкаме з пагрозамі ад службоўцоў ды іх лекцыямі пра тое, што не‑сябры БРСМ падрываюць беларускую дзяржаўнасьць, прамоўтэр вырашыў зьвярнуцца вышэй: У Берасьцейскім гарвыканкаме чамусьці не хацелі заўважыць галоўнай нашай мэты — разьвіцьцё і пашырэньне цікаўнасьці моладзі да сучаснай, часам незвычайнай, як для чыноўніка, беларускай культуры», — распавядае Назараў.

Дзіва, але

на абласным узроўні яго словы пачулі. Начальнік упраўленьня культуры Берасьцейскага аблвыканкаму Рыгор Бысюк вельмі ахвотна і зь вялікаю зацікаўленнасьцю ўхваліў ініцыятыву па правядзеньні першага вялікага сьвята этна‑музыкі ў горадзе над Бугам.

Ідэю падтрымала і дырэктарка грамадзка‑культурніцкага цэнтру Сьвятлана Каржук. У памяшканьні цэнтру па вул. Камуністычная, 1, што ў самым цэнтры гораду, і пройдзе фэст «Фольк‑фармат». 6 чэрвеня тут выступяць гурты Ceilidh Сeol, Cornucopia, Testamentum Terrae, «Стары Ольса», «нагУаль», Litvintroll, а таксама Krada і Натальля Няцэля.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект22

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Былую настаўніцу з ганьбай выгналі з канцэрту ў мінскай гімназіі №4. Ён быў прысвечаны Дню настаўніка19

Памерла Валянціна Гаявая1

Зламаўся ліфт на Берлінскай радыёвежы. Людзі захраслі на агляднай пляцоўцы на самым версе — вышыні 126 метраў1

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект22

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць