Грамадства

Газпром можа абмежаваць пастаўкі газу ў Беларусь

Калі Мінск не верне запазычанасць перад манапалістам у памеры 137 млн. даляраў.

«Газпром» можа абмежаваць пастаўкі газу ў Беларусь, калі яна не верне запазычанасць перад манапалістам у памеры 137 млн. даляраў, паведамляюць расійскія «Ведомости» са спасылкай на крыніцы, блізкія да газавага канцэрна.

Выданне паведамляе, што лісты з папярэджаннямі накіраваныя ў «Белтрансгаз» і ўрад Беларусі. Паводле інфармацыі крыніц, прамой пагрозы скарачэнню паставак газу ў Беларусі там няма, але «Газпром» нагадвае, што пры наяўнасці даўгоў можа прымяняць санкцыі згодна з кантрактам, у тым ліку абмежаванні на пастаўку.

Як паведамлялася раней, доўг Беларусі перад «Газпромам» у 137 млн. даляраў па выніках першага квартала ўтварыўся ў выніку аплаты рэспублікай газу па цане, ніжэйшай за кантрактную. У адпаведнасці з кантрактам цана на газ для Беларусі ў першым квартале ўстаноўлена на ўзроўні 169,22 даляра, тым не менш Беларусь аплачвала пастаўкі газу зыходзячы з цаны ў 150 даляраў.

Беларусь не аднойчы гаварыла аб жаданні купляць сёлета газ у Расіі па цане прыкладна 150 даляраў.

Згаданая сітуацыя вельмі падобная на леташнюю, нагадваюць »Ведомости»: у I квартале 2009 года кантрактная цана для «Белтрансгаза» складала 210,32 даляра за 1 000 куб. м, а прагноз на ўвесь год — каля 150 даляраў.

Выданне адзначае, што Беларусь вырашыла не выдаткоўваць лішнія грошы ў пачатку года і плаціла адразу «сярэднегадавыя» 150 даляраў, таму ўжо да сярэдзіны 2009 года доўг дасягнуў 244 млн. даляраў. «Газпром» папярэдзіў Беларусь, што канцэрн у адпаведнасці з кантрактам можа звярнуцца ў суд ці пайсці на скарачэнне паставак, праўда, да гэтага не дайшло. Да IV квартала цана для «Белтрансгаза» знізілася да 121,98 даляра, невялікі доўг застаўся, але Беларусь яго заплаціла.

Сёлета паўтарыць гэта не атрымаецца, запэўніла «Ведомости» крыніца, блізкая да «Газпрома». Прагноз сярэдняй цаны для Беларусі на 2010 год — 185‑187 даляраў. З улікам плана па закупцы (амаль 21 млрд куб. м) агульная сума аплаты павінна скласці 3,9 млрд. даляраў, а па цане, якую плаціць Беларусь зараз, яна складзе толькі 3,15 млрд. Такім чынам, да канца года доўг Беларусі перад газавым канцэрнам можа вырасці да 800 млн. даляраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Пяткевіч: Давайце расказваць, што пасля 30 гадоў нараджаць складана11

Беларусбанк уводзіць распазнаванне па твары

«Можна неяк складней вершы пісаць, спадар Пушкін?» Блогер патроліў жанчыну, якая не змагла прачытаць беларускі верш для 2 класа44

Ганна Сялук занялася рэкламным бізнэсам8

Актыўны палітык з ідэямі ісламскай рэвалюцыі, больш радыкальны, чым бацька. Хто такі Маджтаба Хаменеі

ЦРУ падштурхоўвае курдаў да атакі на Іран13

Расійская СПА збіла ўласны верталёт пад Растовам — загінулі трое членаў экіпажа7

Сяргей Чалы вяртаецца на «Белсат» з новай праграмай9

У метрапалітэне раскрылі таямніцу, што хаваецца за сакрэтнымі дзвярмі на станцыі «Кастрычніцкая»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць