Улада44

Лябедзька: Для АГП Канада нават большы прыярытэт, чым Еўропа і ЗША

Паездка ў Канаду прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі праходзіла 7—9 чэрвеня.

Для Аб’яднанай грамадзянскай партыі Канада, магчыма, нават большы прыярытэт, чым Еўропа і ЗША. Пра гэта заявіў лідэр партыі Анатоль Лябедзька, каментуючы 14 чэрвеня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску вынікі візіту дэмакратычных палітыкаў у гэтую краіну.

Паездка ў Канаду прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі праходзіла 7—9 чэрвеня. У склад дэлегацыі ўвайшлі Лябедзька, намеснік старшыні АГП Яраслаў Раманчук, міжнародны сакратар АГП Андрэй Дзмітрыеў і лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» паэт Уладзімір Някляеў.

«Мы ў Еўрасаюзе шмат часу трацім на нейкія перамовы і дамоўленасці. У Канадзе дамаўляцца можна хутка», — сказаў Лябедзька.

Раманчук адзначыў, што «Еўропа і ЗША думаюць, што ім рабіць з Беларуссю. У Канадзе ўжо вызначыліся па гэтым пытанні».

Паводле яго слоў, Канада ўжо дакладна вызначылася ў сваіх прыярытэтах пры супрацоўніцтве з Беларуссю. «Інвестыцыі з Канады магчымыя толькі пасля дэмакратычных рэформ, устанаўлення рэальнай свабоды сродкаў масавай інфармацыі, плюралізму меркаванняў», — сказаў Раманчук.

Палітык дадаў, што паездка апазіцыйных палітыкаў у Канаду паказала дыпламатычны правал беларускіх улад на канадскім напрамку.

Паводле слоў Някляева, «уся беларуская дыпламатыя прайшла па калідорах улады Канады значна менш, чым мы за адну паездку».

»У выпадку прыходу да ўлады дэмакратычных сіл Канада гатовая стаць лакаматывам інтэграцыі Беларусі ў сусветную эканоміку», — працытаваў Някляеў словы прэм’ер‑міністра Канады Сцівена Харпера. Лябедзька таксама паведаміў, што дэмакратычныя палітыкі плануюць ажыццявіць «сур’ёзную паездку ў Берлін». «Нам важна знайсці аднаго моцнага саюзніка ў Еўропе. Хацелі б знайсці такую падтрымку ў Берліне ці Лондане», — сказаў ён.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Кошт імгненных паставак нафты Brent дасягнуў максімуму з 2008 года

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць