Грамадства66

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely

Настаўніку матэматыкі сярэдняй школы №5 Смалявічаў Дзянісу Дубаневічу ў Палацы Рэспублікі ўручылі галоўны прыз конкурсу «Настаўнік года — 2026» — «Вялікага крыштальнага жураўля» і ключы ад новага аўтамабіля Geely. Ён перамог у рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства, піша БелТА.

Сяргей Дубаневіч. Фота: БелТА

Дубаневіч расказаў, што падрыхтоўка да конкурсу заняла амаль год. На гэтым шляху яго падтрымлівалі сям'я, калегі і абласны інстытут развіцця адукацыі. У рэспубліканскім конкурсе ён удзельнічаў другі раз. У 2014 годзе настаўнік заняў першае месца на раённым этапе, але не прайшоў далей.

Гэтым разам ён не адразу пагадзіўся на прапанову дырэктара паўторна ўдзельнічаць у конкурсе, але ў выніку вырашыў паспрабаваць. Паводле яго слоў, конкурс стаў для яго магчымасцю пазнаёміцца з высокакваліфікаванымі спецыялістамі і прафесіяналамі ў сваёй справе.

Настаўнікам матэматыкі Дубаневіч стаў па прыкладзе сваёй маці, якая выкладае гэты прадмет амаль 50 гадоў. Сярод вынікаў яго працы — вучні, якія атрымлівалі дыпломы на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды, перамагалі ў абласных, рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях. Трое яго вучняў атрымалі па 100 балаў на цэнтралізаваным экзамене і цэнтралізаваным тэсціраванні.

Галоўным прынцыпам у працы з дзецьмі Дубаневіч называе паважлівае стаўленне да вучняў. Ён лічыць, што дзіця павінна мець права на памылку.

Настаўнік таксама адзначае, што сучасны педагог павінен пастаянна сачыць за тым, што цікавіць дзяцей, і ісці ў нагу з часам. Новыя гаджэты і тэхналогіі з'яўляюцца вельмі хутка, таму настаўніку неабходна быць гатовым размаўляць з вучнямі і на гэтыя тэмы.

Пры гэтым, паводле яго слоў, адмаўляцца ад традыцыйных педагагічных метадаў не варта. Многія з іх прайшлі выпрабаванне часам, але іх неабходна адаптаваць да сучасных умоў.

Каментары6

  • Aýтааматар
    02.10.2026
    А чаму нармальнага ау́то не падарылі ( Audi, VW, Mercedes-Benz, Honda, Toyota, Range Rover...)?
  • 1
    02.10.2026
    Вядро з балтамі падарылі
  • Грашовая прэмія
    02.10.2026
    Настаўнік года ў спортлато гуляў ці на Поле цудаў быў? А можа Джылі спонсар?

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Пяты дзень маўчыць канал Z-ваенкара Раманава, які расказаў пра колькасць аўтобусаў з Алешак у Расію і Украіну4

Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі1

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць Літве Кандротаса-Цэлафанаса, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь6

У Італіі штучны інтэлект адшукаў скрадзеную карціну, на якой злодзеі старанна замалявалі німб і ягня. Зараз алгарытм пачне паляванне на нарабаваныя расіянамі скарбы Украіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць