Доля маладых спецыялістаў сярод настаўнікаў у Беларусі складае шэсць працэнтаў
У краіне працуе 98 тысяч настаўнікаў.

У Беларусі 6% настаўнікаў — гэта маладыя спецыялісты. Такія звесткі напярэдадні Дня настаўніка прадставіў Нацыянальны статыстычны камітэт (Белстат), паведамляюць Мінск-навіны.
У краіне дзейнічае каля 2,8 тысячы школ, у якіх працуюць 98 тысяч настаўнікаў.
У сярэднім на аднаго настаўніка прыпадае 11 вучняў, прычым у гарадах і гарадскіх пасёлках — 13, у сельскіх населеных пунктах — шэсць вучняў.
Доля жанчын складае 87,5%. Вышэйшую адукацыю маюць 93%, вышэйшую або першую кваліфікацыйную катэгорыю — 79,8 %. Стаж працы 69,2 % настаўнікаў перавышае 15 гадоў.
Сярод настаўнікаў-прадметнікаў найбольшая доля жанчын сярод педагогаў, якія выкладаюць рускую мову і літаратуру (98,2%), беларускую мову і літаратуру (97,9%), замежныя мовы (95,8%), біялогію (92,7%), выяўленчае мастацтва і чарчэнне (91,8%).
Мужчын больш сярод тых, хто выкладае фізічную культуру (54,8%) і дапрызыўную і медыцынскую падрыхтоўку (54,2%). Сярод «трудавікоў» доля настаўнікаў-мужчын складае 37,7%, настаўнікаў фізікі — 34,1 %, гісторыі і іншых грамадскіх дысцыплін — 29,2 %.
Каментары