Меркаванні22

Зімоўскі: «У палітыцы абяцанні выконваюцца па абставінах»

Cтаршыня Белтэлерадыёкампаніі каментуе заяву Мядзведзева наконт прызнання Абхазіі.

Заяву прэзыдэнта Расеі Д.Мядзьведзева наконт таго, што прэзыдэнт Беларусі А.Лукашэнка абяцаў прызнаць незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі пракамэнтаваў у інтэрвію нашаму радыё старшыня Белтэлерадыёкампаніі Аляксандар Зімоўскі.

Радыё Свабода: Як бы вы пракамэнтавалі заяву прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева, што прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка абяцаў прызнаць незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі? Як вы мяркуеце, ці сапраўды прэзыдэнт Лукашэнка даваў такое абяцаньне?

Зімоўскі: Я мяркую, што спадар Мядзьведзеў лепш ведае пра гэта, бо ён спасылаецца на нейкае мерапрыемства ў межах АДКБ, на якім я не прысутнічаў. Са словаў Мядзьведзева такі факт меў месца.

Радыё Свабода: На ваш погляд, чаму такая заява прэзыдэнта Мядзьведзева зьявілася менавіта цяпер? Раней расейскія кіраўнікі казалі, што было б пажадана, але мы не настойваем, аднак ніколі прэзыдэнта Беларусі не папракалі тым што ён гаворыць ня тое, што робіць.

Зімоўскі: Разумееце, у палітыцы абяцаньні даюцца па меркаваньнях, а выконваюцца па абставінах. Гэта тычыцца ўсіх палітычных дзеячоў, я мяркую, што наш прэзыдэнт у гэтым сэнсе не выключэньне. Таму калі прэзыдэнт Расеі кажа, што нехта абяцаў яму разгледзець пытаньне аб прызнаньні Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, магчыма, ён мае на ўвазе сам факт, але пра тэрміны там нічога не гаворыцца.

Калі я правільна прычытаў ягоную заяву, там не было сказана, што гэта будзе зроблена заўтра ці пасьлязаўтра альбо ў агляднай будучыні. Я не хачу абвінавачваць Мядзьведзева ў тым, што ён вырваў нейкі сказ з кантэксту, але я не пачуў, у межах чаго гэта было сказана. І я не пачуў другую палову фразы: «Зразумела, дапусьцім, мы прызнаем гэтыя самаабвешчаныя рэспублікі, але…» — і далей па тэксьце. Скажам, пасьля таго, як гэта зробяць… ну, вы разумееце.

Радыё Свабода: Наколькі вам, магчыма, не як чыноўніку, а як аналітыку, падаецца зараз імаверным такое прызнаньне, асабліва з улікам зьяўленьня на беларускіх тэлеэкранах прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі?

Зімоўскі: Я, па шчырасьці, не разумею, чаму зьяўленьне Саакашвілі ў беларускім тэлеэфіры выклікае ў некага трагічныя ноткі ў голасе і сьмяротную крыўду. Гэта нармальна, калі кіраўнік дзяржавы зьяўляецца на тэлеэкране той кампаніі, якія працавала ў яго краіне. Наша тэлекампанія неаднойчы зьвярталася з просьбай аб інтэрвію да кіраўнікоў Расеі. Гэта было і калі Пуцін стаў прэм’ерам, я сам падпісваў гэтыя лісты з просьбай даць інтэрвію беларускаму тэлебачаньню. Але адказу мы не атрымлівалі. Я ня бачу тут ніякіх калізій — ні праўнага, ні эмацыйнага, ні маральнага пляну. Саакашвілі такі ж прэзыдэнт, як і ўсе астатнія.

Радыё Свабода: Усё ж які адказ на пытаньне: вам падаецца імаверным, што Беларусь зараз прызнае незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі? Ці, як той казаў, гэта рашэньне, якое прымаецца адразу ці ніколі?

Зімоўскі: Не, я мяркую, што пытаньне прызнаньня Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі складана зьвязанае з шэрагам іншых пытаньняў. Усё будзе залежаць ад таго, ці зьменіцца пазыцыя Расеі па Косаву. Калі Расея не жадае прызнаваць незалежнасьць Косава, яна ня мае права патрабаваць ад кагосьці ці намякаць, што трэба прызнаць яшчэ нешта.

Радыё Свабода: І, вяртаючыся на пачатак нашай гутаркі, да пытаньня, чаму раптам прэзыдэнт Мядзьведзеў выказаў такое меркаваньне, чаму распавёў пра «кухню» перамоваў. Ці ня лічыце вы, што гэта — элемэнт той інфармацыйнай вайны, якой, паводле прэм’ера Ўладзімера Пуціна, няма?

Зімоўскі: Дык гэта ж Пуцін сказаў. што інфармацыйнай вайны няма, а Мядзьведзеў на гэты конт нічога не казаў. Я думаю, што ён не зьвязаны такімі абавязкамі, ці ён не такі дасьціпны чалавек, як Уладзімер Уладзімеравіч.

Каментары2

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Касмічную турыстку Марыну Васілеўскую назвалі выдатнай мінчанкай

На сёння запланаваны рэйс Дубай — Мінск1

У Барысаве адкрылі «разумную» аўтамыйню. Яе фішка — у незвычайнай прыбіральні3

У Мінску адмянілі ўшанаванне памяці ахвяр гета «з меркаванняў бяспекі»15

Амерыканскі актор Джым Керы здзівіў фанатаў сваёй знешнасцю4

Белы дом абвясціў асноўныя мэты аперацыі супраць Ірана5

Іран прыгразіў зняцца з чэмпіянату свету па футболе. Хто можа паехаць замест яго?

Пенсіянерка 10 дзён выносіла з дому грошы і золата для махляроў

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць