Улада33

«Белая Русь» запытае ў людзей, што яны думаюць аб чыноўніках

З 23 па 27 жніўня рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» па даручэнні прэзідэнта будзе праводзіць маніторынг меркавання насельніцтва аб якасці працы мясцовай улады.
Пра гэта журналістам паведаміў старшыня «Белай Русі» міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў 20 жніўня перад адкрыццём форуму педагагічных работнікаў устаноў сістэмы адукацыі ў Мінску.

Паводле слоў Радзькова, «Белая Русь» актыўна ўключылася ў працу дзяржорганаў. «Гэты маніторынг — магчымасць дапамагчы. Прычым арганізацыя грамадская, якая не залежыць ад уплыву ўлады. Мы ўпэўнены, што, апрацаваўшы звароты насельніцтва, дадзім кіраўніку дзяржавы дастаткова аб’ектыўны матэрыял», — сказаў старшыня РГА.

Адной з форм узаемадзеяння «Белай Русі» з насельніцтвам, паводле слоў Радзькова, з’яўляюцца грамадскія прыёмныя, арганізаваныя ва ўсіх раённых цэнтрах. За час працы РГА праз грамадскія прыёмныя паступіла прыкладна 10 тысяч зваротаў. Сярод іх — як скаргі на начальства і органы ўлады, так і праекты, прапановы, пажаданні. Усе звароты перадаюцца на адпаведныя ўзроўні ўлады для далейшага разгляду, запэўніў Радзькоў, дадаўшы, што «ёсць добрыя вынікі».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў3

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Маджтаба Хаменеі выступіў з першым зваротам у якасці вярхоўнага лідара Ірана. Яго пачулі, але не пабачылі 3

Польскі натарыус адмовіўся абслугоўваць беларуса, бо ён цёзка дэпутата, якога ўключылі ў санкцыйны спіс2

Лукашэнка зноў апалчыўся на пасярэднікаў. Гэтаму змаганню ўжо хутка 20 гадоў7

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі28

Беларусы ўзяліся ратаваць французскую кавярню ў цэнтры Мінска13

У ЗША знік генерал, які кіраваў сакрэтнымі праграмамі Пентагона4

Пад Мінскам мужчына выратаваў казулю, якая апынулася ў ледзяной вадзе ВІДЭА2

Дзіцячая пісьменніца Надзея Ясмінска ў рэанімацыі3

Затрымалі жонку жыхара Слоніма, які скардзіўся на ціск з боку сілавікоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў3

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць