Грамадства1111

У судзе з «Нашай Нівай» Мінінфа абапіралася на ліст з Інстытута мовы і літаратуры АН за подпісам Лукашанца

Суддзя Алена Караткевіч пакінула ў сіле папярэджанні Мінінфармацыі за артыкулы пра фільм «Хросны бацька».

15 верасня суддзя Вышэйшага гаспадарчага суда Караткевіч А.В. пакінула ў сіле папярэджанні, якія Міністэрства інфармацыі вынесла «НН» пасля публікацыі артыкулаў «Хросны бацька сканфіскаваў» і «БРСМ рэкламуе фільм НТВ «Хросны бацька» з дапамогай смецця».

Разгляд спраў пачаўся а 10.00 і цягнуўся да 13.30. Першай была справа аб скасаванні папярэджання за артыкул «Хросны бацька сканфіскаваў». Аргументацыя прадстаўнікоў Мінінфармацыі грунтавалася на сцверджаннях, што звесткі пра таямнічае знікненне асобнікаў «НН» № 25, накіраваных для распаўсюду праз кіёскі «саюздрукаў», не адпавядаюць рэчаіснасці. У якасці доказаў былі пададзеныя накладныя «саюздрукаў» на адгрузку нумара, рэестры спісання «НН» за ліпень, сведчыла і спецыяліст РУП «Белсаюздрук». Сведчанні чытачоў, якія не знайшлі «НН» № 25 з пералікам нумароў кіёскаў і довады, што лічбу спісання ў беларускіх умовах цяжка праверыць, не паўплывалі на рашэнне суда.

Таксама ў папярэджанні Мінінфармацыі значэнне слова «сканфіскаваў», ужытае ў загалоўку артыкула, трактавалася паводле фармулёўкі Крымінальнага кодэксу як «выманне чагосьці на карысць дзяржавы». Прадстаўнікі міністэрства рабілі з гэтага выснову, што «публікацыя скажае парадак узаемадзеяння дзяржавы з СМІ». На судзе, у якасці аднаго з доказаў, цытаваўся сказ з публікацыі: «Канфіскацыя тыражу «НН» стала, апроч іншага, праявай неадэкватнай рэакцыі аўтарытарнага рэжыму на тыя выклікі, якія перад ім паўстаюць». На гэта рэдактар «НН» мусіў канстатаваць, што вызначэнне сённяшняга дзяржаўнага ладу краіны як «аўтарытарны рэжым» не паддаюць сумневу нават працаўнікі Міністэрства інфармацыі.

Было выслуханае меркаванне лінгвіста, кандыдата філалагічных навук Надзеі Шакун. Яна засведчыла, што словы «сканфіскаваў» і «рэкламаваў», ужытыя ў артыкулах, маюць розныя значэнні — не толькі тыя, што паслужылі падставай для абвінавачання «НН» у парушэнні закона. Мінінфа проціставіла яму ліст з Інстытута мовы і літаратуры АН за подпісам яго дырэктара Аляксандра Лукашанца. На пытанне, хто канкрэтна ў Інстытуце аналізаваў словы «сканфіскаваў» і «рэкламаваў» у рэчышчы атрыманых газетай папярэджанняў і ці меў той эксперт патрэбную кваліфікацыю, прадстаўнікі міністэрства адказаць не змаглі.

У якасці сведкі па другой справе — аб прызнанні нядзейным папярэджання Мінінфа за публікацыю «БРСМ рэкламуе фільм НТВ «Хросны бацька» з дапамогай смецця» — у суд быў выкліканы прадстаўнік ЦК БРСМ. Ён адзначыў, што канкрэтнага ўказання на фільм НТВ падчас перформанса актывістаў арганізацыі ля Камароўкі не гучала і акцыя не мела на мэце яго прапагандаваць. У якасці доказу шкоды, нанесенай дзелавой рэпутацыі «лукамолу», Мінінфармацыі прадставіла ліст ад таго ж БРСМ. У ім сцярджалася, што пасля публікацыі артыкула ў «НН» з гаспадарчымі суб’ектамі, заснаванымі БРСМ, былі разарваныя кантракты і арганізацыя панесла матэрыяльныя страты. Іншых доказаў разрывання кантрактаў, апроч ліста, міністэрства ў суд не прадставіла.

На пытанні да сведкі, ці глядзеў ён фільм НТВ, ці быў арганізатарам акцыі і ці, увогуле, на ёй прысутнічаў, сябра ЦК БРСМ адказаў адмоўна. Як і на пытанне, ці можа ён назваць нейкія іншыя, апроч «Хроснага бацькі», рэпартажы НТВ напярэдадні акцыі, у якіх «аб’ектам смуроду» (так пісалася на сайце БРСМ) быў бы кіраўнік беларускай дзяржавы. Не змаглі адказаць на апошняе пытанне і прадстаўнікі Мінінфармацыі. Аднак працягвалі сцвярджаць, што акцыя БРСМ ніяк не была звязаная з фільмам.

Суд пакінуў абодва папярэджанні Мінінфармацыі ў сіле. На працягу пяці дзён Рэдакцыя «НН» атрымае задакументаванае рашэнне суда. Следам будзе пададзеная скарга ў касацыйную інстанцыю ВГС.

* * *

У папярэджанні, датаваным 22 ліпеня, Мінінфармацыі вінаваціла газету ў распаўсюдзе звестак, якія не адпавядаюць рэчаіснасці. Падставай для санкцыі стаў загаловак «Хросны бацька сканфіскаваў» («НН» № 26). «Паводле артыкула 244 Грамадзянскага кодэкса РБ канфіскацыяй з’яўляецца безвыплатнае выманне маёмасці ва ўласніка ў выглядзе санкцыі за здзейсненае злачынства ці іншае правапарушэнне». А між тым, наклад «НН», па інфармацыі РУП «Белсаюздрук», быў накіраваны на рэалізацыю», — падкрэслівала Мінінфармацыі.

Другое папярэджанне, датаванае 26 ліпеня, тычылася артыкула «БРСМ рэкламуе фільм «Хросны бацька», змешчанага ў «НН» № 25. «Згодна інфармацыі грамадскага аб’яднання Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі актывістамі згаданага аб’яднання 6 ліпеня ў г. Мінску была зладжаная акцыя, зместам якой не з’яўлялася рэклама згаданага фільма», — адзначаецца ў лісце. Адпаведна, палічылі ў Мінінфарме, «апублікаваная інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці і ганьбіць рэпутацыю дадзенай юрыдычнай асобы».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна34

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў9

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага59

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром70

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна34

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць