Грамадства44

У апостальскую нунцыятуру перадалі подпісы ў абарону касцёла св. Язэпа

Сёння, 15 верасня, сабраныя ў абарону мінскага касцёла св. Язэпа подпісы, былі перададзеныя ў пасольства Ватыкана, парламент і Адміністрацыю прэзідэнта.

Усяго падчас кампаніі, якая доўжылася тры тыдні, былі сабраныя 6,5 тыс. подпісаў. Паўтары тысячы з іх пададзены праз касцёл на Гродзеншчыне, тысячу подпісаў людзі з розных гарадоў самастойна дасылалі ў Адміністрацыю прэзідэнта. Чатыры тысячы подпісаў, сабраныя ў Мінску, цэнтралізавана былі перададзеныя 15 верасня ў Пасольства Ватыкана ў Мінску, парламент і Адміністрацыю прэзідэнта. «Гэта адмыслова робіцца пасля пачатку прэзідэнцкай кампаніі, — паведаміў сустаршыня БХД Павел Севярынец. — Толькі падчас выбарчых кампаніяў у нашай краіне можна нешта вырашыць, бо тады рэжым звяртае ўвагу на патрабаванні грамадскасці."

Подпісы, пададзеныя ў нунцыятуру, прыняў пасол Ватыкана Марцін Відавіч, у адміністрацыі прэзідэнта — кіраўнік аддзела па стасунках з грамадскасцю Пётр Катушкін, у палате прадстаўнікоў — супрацоўніца аддзела па зваротах грамадзянаў Раіса Лабкоўская.

Заўтра каля касцёла св. Язэпа адбудзецца акцыя салідарнасці. З 16 верасня акцыі ў абарону храма будуць адбывацца штодня, а 19-й, пакуль не будзе прынята рашэнне вярнуць касцёл вернікам.

Арганізатары збору подпісаў зазначаюць пра недапушчальнасць з’яўлення гатэльных забаваў і казіно ў месцы малітвы.

На сённяшні момант у былым кляштары бернардынцаў 17 стагоддзя плануецца размесціць гатэльны комплекс. Вернікі рыма-каталіцкай парафіі святога Язэпа з 2005 году ладзяць штодзённыя вячэрнія малітвы за вяртанне будынку касцёла вернікам. Ініцыятываю БХД у жніўні распачаўся чарговы збор подпісаў у абарону храма.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь32

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

У ЗША выпусцяць надзвычай вялікую манету з выявай Трампа10

Бізнэсмен набыў для парка «Сула» арыгінальнае выданне Статута ВКЛ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць