Меркаванні1010

Лукашэнка павіншаваў Петрасяна з народзінамі, аднак праігнараваў Мядзведзева

На фоне віншаванняў губернатарам і народным артыстам гэта глядзіцца недарэчна.

Кіраўнік Беларусі павіншаваў народнага артыста РСФСР Яўгенія Петрасяна з 65-годдзем, паведамляе яго прэс-служба.

Вядомы расійскі шоумен і майстар размоўнага жанру святкуе яго сёння, 16 верасня.

Навіна была б не вартая ўвагі — беларускі лідэр многа каго віншуе, нават нядаўна Ларысу Доліну з юбілеем — каб не адна дэталь.

Два дні таму Лукашэнка (ці яго прэс-служба) абмінула ўвагай 45-годдзе прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева. Прынамсі на афіцыйным сайце пра гэта няма ні слова. Гэта пры тым, што 14 верасня, у дзень народзінаў Мядзведзева, Лукашэнка выказваў спачуванні прэзідэнту Венесуэлы ў сувязі з авіякатастрофай, і павіншаваў прэзідэнта Турцыі Абдулу Гюля з вынікамі агульнанацыянальнага рэферэндума.

13 верасня павіншаваў з 75-годдзем прэзідэнта Міжнароднай асацыяцыі дзіцячых фондаў Альберта Ліханава, а 15 верасня — вядомага беларускага будаўніка Мікалая Ашэйчыка з 70-годдзем.

Нават ва ўмовах інфармацыйнай вайны Беларусі з Расіяй невіншаванне лідара суседняй дзяржавы, найбольшага эканамічнага партнёра, на фоне вітанняў Долінай і Петрасяну, глядзіцца загадкава. Праўда, Мядзведзеў таксама не віншаваў Лукашэнку з ягоным днём народзінаў. Але ці пасуе тут прынцып «вока за вока»?

Каментары10

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць5

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў6

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

Расіянку-іпэшніцу, якая пераехала ў Слонім, у Беларусі прызналі дармаедкай5

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б71

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць5

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць