Грамадства

Ксяндза арыштавалі за адно, а аштрафавалі за другое

Начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Маскоўскага РАУСу Васіль Лізун аштрафаваў ксяндза Антонія Кочку на 62 тысячы рублёў. «Наколькі я разумею, ксёндз мусіць зьехаць у Польшчу».

Начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Маскоўскага РАУСу Васіль Лізун аштрафаваў ксяндза Антонія Кочку на 62 тысячы рублёў. «Наколькі я разумею, ксёндз мусіць зьехаць у Польшчу».

— Антоніем Кочкам былі парушаныя правілы знаходжаньня замежных грамадзянаў у Беларусі, – расказаў нам Васіль Кузьміч. – Частка 1 артыкулу 185 Кодэксу пра адміністратыўныя правапарушэньні прадугледжвае штраф да 20 базавых велічыняў. Але, зважаючы на сталы век парушальніка, я выпісаў яму толькі дзьве базавыя велічыні – 62 тысячы. Сам Кочка віну прызнаў. Наколькі я разумею, ксёндз мусіць зьехаць у Польшчу.

Нагадаем, што першапачаткова ксяндза меліся штрафаваць за іншую правіну. Яшчэ 22 верасьня Кочка быў праездам у Менску і правёў богаслужэньне ў касьцёле сьвятых Сымона і Алены. Адразу пасьля гэтага да яго падышлі людзі ў цывільным і паведамілі, што ён «парушыў закон «Пра свабоду сумленьня і рэлігійных арганізацый». Рэч у тым, што спадар Антон як грамадзянін Польшчы можа весьці службы ў іншым касьцёле толькі з дазволу Камітэту па рэлігіях і нацыянальнасьцях. Такім чынам, састарэлага ксяндза даставілі ў РАУС, дзе ўручылі павестку ў суд Маскоўскага раёну на 28 верасьня.

У пазначаны час карэспандэнт «Камсамолкі» разам зь іншымі журналістамі быў у судзе. Але слуханьне зь нявысьветленых прычынаў не адбылася. А ў канцылярыі суду заявілі, што «пра такую справу ўвогуле ня чулі».

І вось – штраф. Ужо не за «малітву без дазволу», а за парушэньне правілаў рэгістрацыі. Як так? Пра гэта мы пацікавіліся ў начальніцы аддзелу па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Менгарвыканкаму Алы Рабіцавай.

— Нічога я вам камэнтаваць ня буду! – адказала Ала Мікалаеўна. — Таму што мне зараз няма калі!

Тым часам Антон Кочка вярнуўся ў вёску Замосьце Слуцкага раёну, дзе служыў апошнія 15 гадоў. Зьвязацца зь ім не ўдалося. Але ў вёсцы кажуць, што ксяндза абавязалі зьехаць у Польшчу. Хто будзе весьці службы ў 380-гадовым касьцёле Сьвятой Барбары, тутэйшыя жыхары пакуль ня ведаюць.

— Мы ўжо думалі, наш Янавіч зноўку да Папы Рымскага паехаў! – кажуць у замосьцеўскай краме. – Ён жа гады чатыры таму езьдзіў туды на сваёй машыне і прывёз здымак Яна Паўла ІІ зь ягоным аўтографам!..

На фота – замок на дзьвярах замосцеўскага касьцёлу. Фрагмэнт фота К. Шастоўскага, Radzima.org

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая97

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць вярнуць захопленыя літоўскія фуры6

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні19

Памёр украінскі патрыярх Філарэт1

Чака Норыса экстранна шпіталізавалі на Гаваях пасля цяжкой медыцынскай сітуацыі3

За палітыку асудзілі былога сябра ЛДПБ, які трымаў стрыптыз-клуб на Зыбіцкай3

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў17

Данія ўсур'ёз рыхтавалася да вайны з ЗША, у Грэнландыю былі перакінутыя запасы донарскай крыві і выбухоўка6

У экс-трэнера зборнай Беларусі па хакеі Уладзіміра Крыкунова забралі дазвол на жыхарства ў Латвіі5

Іран пакараў смерцю трох маладых дэманстрантаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая97

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць