Эканоміка

Першы гіпермаркет у райцэнтры

Адзін з самых уплывовых беларускіх бізнэсоўцаў Павел Тапузідзіс адкрыў «Карону» ў Бабруйску.

Бабруйск стаў першым райцэнтрам Беларусі, у якім адкрыўся гіпермаркет. Першапраходцам стала буйная кампанія «Табак-Інвест» (гандлёвая марка – «Карона»).

Агульная плошча бабруйскай «Кароны» склала 22 тыс. кв. метраў, плошча гандлёвай залы – 4,6 тыс. кв. метраў. На тэрыторыі гіпермаркета акрамя харчовага аддзела дзейнічае супермаркет побытавай тэхнікі «Карона-Тэхна".

Новы гіпермаркет – трэці ў сетцы «Табак-Інвеста».
Першы з іх быў адкрыты ў Мінску ў 2006 году, у 2009 году другая «Карона» з'явілася ў Брэсце. У стадыі будаўніцтва ў наш час знаходзіцца чацвёртая «Карона», якая змесціцца ў Віцебску.

Уладальнікам кампаніі «Табак-Інвест» і брэнда «Карона» з'яўляецца ўплывовы бізнэсмэн Павел Тапузідзіс, які ўваходзіць у топ-10 самых паспяховых прадпрымальнікаў Беларусі. Яму прыналежыць тытунёвая фабрыка ў Мінску, а таксама шэраг перспектыўных пляцовак пад забудову. У іх ліку – будаўніцтва шматфункцыянальных комплексаў «Мінск-Лідо» і «Карона-Уручча» ў беларускай сталіцы.

Таксама

Тапузідзіс сёлета па асабістым указанні Аляксандра Лукашэнка вызначаны ў якасці аднаго з галоўных забудоўшчыкаў тэрыторыі на возеры Нарач.
Мэтай гэтага праекта з'яўляецца падвышэнне прывабнасці і, адпаведна, прыбытковасці ад эксплуатацыі аднаго з самых прыгожых месцаў Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе публічна заклікаў Еўропу даць Орбану па карку. Орбан адказаў11

Зяленскі ў Давосе публічна заклікаў Еўропу даць Орбану па карку. Орбан адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

Боты абверглі наяўнасць смогу ў Мінску. Пачытайце: смехата!7

Кучынскі: Частка Офіса Ціханоўскай будзе працаваць у Польшчы. Але дыпламатычная акрэдытацыя ў Літве захоўваецца5

Карова Вераніка навучылася часаць спіну швабрай5

Кляймо «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага выпаліў адзін з хірургаў у данецкай бальніцы18

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве4

Уіткаф абяцае Украіне пасля вайны эканамічны цуд5

Для аховы Мазырскага НПЗ паставілі расійскі ЗРК «Тор»23

У Беларусі абмежавалі для ўсіх мабільны інтэрнэт. 30 гігабайтаў на месяц на максімальнай хуткасці, а пасля абмежаванні18

Чым небяспечны папулярны флэшмоб, які завірусіўся ў сацсетках4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе публічна заклікаў Еўропу даць Орбану па карку. Орбан адказаў11

Зяленскі ў Давосе публічна заклікаў Еўропу даць Орбану па карку. Орбан адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць