Улада33

А 19.30 выступ Някляева — на сайце НН ужывую

Што робяць кандыдаты 3—4 снежня?

Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў і Уладзімір Някляеў 3 снежня сустрэнуцца з выбаршчыкамі ў Мінску, Рыгор Кастусёў правядзе сустрэчы ў рэгіёнах, Яраслаў Раманчук пагутарыць з журналістамі. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў штабах кандыдатаў у прэзідэнты.

Як зазначыў кіраўнік выбарчага штаба Рымашэўскага Павел Севярынец, кандыдат у прэзідэнты сёння вернецца з Бруселя. Ён сустрэнецца з беларускімі і замежнымі журналістамі, пасля чаго, у 18 гадзін, у яго запланавана сустрэча ў мінскай школе № 7 па адрасе: праспект Пушкіна, 5а.

Актывісты кампаніі «Гавары праўду!» 3 снежня праводзяць шэраг мерапрыемстваў:

а 12-й гадзіне каля ўваходу ў будынак ЦВК пройдзе акцыя з патрабаваннем прадаставіць дадатковы час на беларускім тэлебачанні для кандыдатаў.
На акцыі будуць прысутнічаць кіраўнік штаба Уладзіміра Някляева Андрэй Дзмітрыеў, а таксама давераныя асобы кандыдата ў прэзідэнты, паведаміла прэс-сакратар кандыдата Юлія Рымашэўская.

Вечарам, паводле яе слоў, ва ўсіх рэгіёнах Беларусі пройдзе акцыя «Глядзім Някляева разам!».

«У Мінску глядзець выступленне Уладзіміра Някляева мы будзем у сярэдняй школе № 20 па вуліцы Парніковай, 5а, дзе ў 19.00 выступяць давераныя асобы, а ў 20.15 прыедзе сам кандыдат у прэзідэнты і правядзе сустрэчу з мясцовымі жыхарамі», — сказала Рымашэўская.

Па БТ ён мае выступіць а 19:30

У суботу, 4 снежня, Някляеў наведае рынак «Ждановічы», дзе сустрэнецца з прадпрымальнікамі — патэнцыйнымі выбарцамі

Чарговая сустрэча Андрэя Саннікава з выбаршчыкамі сталіцы пройдзе ў Мінскай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжы па адрасе: вуліца Прытыцкага, 35. Пачатак сустрэчы, а 19.00, паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Саннікава Аляксандр Атрошчанкаў. Паводле яго слоў, у сустрэчы таксама возьмуць удзел давераныя асобы кандыдата ў прэзідэнты — народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка і кандыдат эканамічных навук, дацэнт Леанід Злотнікаў.

Яраслаў Раманчук 3 снежня будзе сустракацца з прэсай. А 12-й у яго запланавана анлайн-канферэнцыя на сайце «Радыё Свабода», з 15 да 16 гадзін — запіс для тэлеканала «Белсат», з 16.30 да 17.30 — здымка для «Комсомольской правды» в Белоруссии», паведаміла кіраўнік прэс-групы Раманчука Ганна Красуліна.

Кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў наведвае Брэсцкую вобласць. 3 снежня ў 13 гадзін ён правядзе пікет на рынку ў Івацэвічах, у 15 гадзін — такі ж пікет у Белаазёрску, каля дома гандлю, і ў 18.30 сустрэнецца з выбаршчыкамі ў Бярозе, у будынку філіяла Бярозаўскага дома культуры.

Уладзімір Някляеў павінен выступіць па БТ

Каментары3

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі9

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з'явіцца перасадка на чацвёртую лінію метро: да яе прыйдзецца ісці амаль 300 метраў

Беларускі расказалі, колькі атрымліваюць аліментаў на дзяцей9

Эмінем стане дзедам

Былы нямецкі міністр схуднеў на 30 кілаграмаў і адправіў вопратку ва Украіну

Што з выездам з Беларусі па стане на раніцу суботы?

Як хутка засаліць грыбы (каб узімку яны былі як свежыя)2

У Беларусі новае экстрэмісцкае фармаванне — «Школа лідарства для жанчын»2

Серыяльныя забойцы: справу братоў Менэндэс 35-гадовай даўніны разгледзяць зноў з-за серыяла Netflix4

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў аб працы на хіміі па 18 гадзін на дзень4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі9

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →