Культура

Уладзімір Савіч зноў абраны старшынёй Беларускага саюза мастакоў

Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзімір Савіч паўторна абраны старшынёй Беларускага саюза мастакоў. Галасаванне прайшло на XX з’ездзе БСМ,

які вечарам 15 снежня завяршыў сваю працу ў Мінску, паведаміў БелаПАН намеснік старшыні творчага аб’яднання па выставачнай дзейнасці Сяргей Цімохаў.

Галасы 216 дэлегатаў з’езда падчас выбараў старшыні саюза размеркаваліся наступным чынам: за Уладзіміра Савіча пададзена 162 галасы, за Аляксандра Дранца — 29, за Генадзя Буралкіна — 21, за Сяргея Крыштаповіча — 4.

Першым намеснікам старшыні БСМ застаўся Рыгор Сітніца.

Сярод галоўных кірункаў працы кіраўніцтва творчага аб’яднання на найбліжэйшыя тры гады Цімохаў назваў развіццё выставачнай дзейнасці, павышэнне якасці экспазіцый і дэманстрацыйных плошчаў, якія павінны адпавядаць агульнапрынятым стандартам, пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва, умацаванне эканамічнага становішча БСІ з дапамогай развіцця яго вытворчай базы, а таксама кансалідацыю намаганняў членаў саюза па абароне творчых інтарэсаў і дабрабыту мастакоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока5

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Усе навіны →
Усе навіны

Валерыі Навадворскай падарылі на дзень народзінаў 40 тысяч даляраў, а яна раздала ўсе грошы журналістам5

«Мне здаецца, гэта крымінальны артыкул». Пінчук абурыўся станам новай дарогі ў горадзе8

Наталля Эйсмант сказала, што 11 гадоў не была ў адпачынку11

Іран абвясціў пра забарону руху праз Армузскі праліў4

Цапкала папрасіў у ЗША, каб у мірную дамову па Украіне не забылі запісаць, што Беларусь датычная да агрэсіі21

Турысты, якія захраслі ў ААЭ, вяртаюцца дадому: першы вывазны рэйс «Белавія» прызямліўся ў Мінску1

ЗША пачалі аперацыю супраць наркакартэляў у Эквадоры

Які памер пінжака правільны? Гід для мужчын3

Чаму пакаленне Z не ўмее працаваць у офісе16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока5

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць