Усяго патроху22

Беларусы размаўляюць больш за расейцаў, украінцаў і чэхаў разам ўзятых

Беларускі GSM апэратар МТС упершыню ад пары выхаду на рынак апублікаваў поўныя дадзеныя фінансавых паказьнікаў кампаніі. Сярэднія выплаты кожнага абанэнта штомесяц складалі ў першых 3-х кварталах 2006 г. 9,9 даляраў.

Беларускі GSM апэратар МТС упершыню ад пары выхаду на рынак апублікаваў поўныя дадзеныя фінансавых паказьнікаў кампаніі. Сярэднія выплаты кожнага абанэнта штомесяц складалі ў першых 3-х кварталах 2006 г. 9,9 даляраў (11 даляраў у 2005).

Такім чынам, у Беларусі сярэдні абанэнт МТС плаціць на 40% больш штомесяц, чым расійскі, і на 30% болей, чым украінскі (у параўнаньні з украінскай дачкой МТС – UMC). Пры гэтым хвілін у месяц нашы МТСаўцы выгаворваюць болей, чым сярэдні расеец, украінец і чэх, разам ўзятыя, – ажно 423 хвіліны (128 – Расія, 152 – Украіна, 100 – Чэхія) – і ў два разы болей, чым сярэдні карыстальнік мабільнай сувязі ў сьвеце (200 хв). З такім імпэтам Беларусь можа з часам дасягнуць рэкорду паўднёва-усходняй Азіі, дзе людзі ў сярэднім 800 хвілін (блізу 13 гадзін!) штомесяц прысьвячаюць тэлефонным размовам.

Самае ж цікавае нават ня ў тым, што беларусы больш трацяць у абсалютных лічбах і больш размаўляюць, а ў тым, што ў нас на мабільную сувязь ідзе 3,5% сярэдняга заробку (гл. табліцу), што значна больш чым у Расеі і Заходняй Эўропе – 1,9–2%. (Для падрахаваньня былі прынятыя лічбы, дадзеныя расейскай агенцыяй «Сотовик», паводле якой сярэднія выплаты абанэнтаў усіх мабільных сетак у Беларусі складаюць каля 9 даляраў штомесяц).

Каментары2

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць