Культура

Дзьмітры Дзьмітрыеў. Мітычнай мітусьнёй абшарпаны абшар...

мітычнай мітусьнёй абшарпаны абшар: сёй-той тэсей ў карункавым кірунку па лёхах лябірыніцца з клубком блукаць, па лёгіцы цаглін на мудрагелістым падмурку...

мітычнай мітусьнёй абшарпаны абшар:

сёй-той тэсей ў карункавым кірунку

па лёхах лябірыніцца з клубком блукаць,

па лёгіцы цаглін на мудрагелістым падмурку...

падлеткавым палётам замінаюць прамяні:

нібы спрыяе неба спрыту карнікаў ікараў,

што высьпелі на высьпе, каб бяз высьпяткаў увысь

рашуча рушыць з марай шаргануць па Шары…

дэдалы дадалі дэталь да далягляду:

жартоўны жах і жорсткасць найдасьціпнейшай сьцяны...

у шчылінах яна! ад шчырасьці юначай!

наўпрост за ёй – Прастора безь мітычнай мітусьні

Сакавік 2006 г.

***

самота:

мо там сам Бог у скрусе

бо ў курсе

як цягнецца рука

да дзьмухавечнага рухавіка

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны48

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Дрон, які заляцеў з Польшчы ў Літву і выбухнуў там, быў украінскім3

ЗША зноў не папярэдзілі ўкраінцаў пра расійскія ўдары балістыкай4

У Мінскім моры злавілі гіганцкага сома ФОТА5

32‑гадовы беларус з-пад Гомеля першы раз у жыцці атрымае пашпарт толькі цяпер

Ва Украіне параненага байца ўпершыню эвакуявалі з перадавой паветраным дронам ВІДЭА2

Дзяржбяспека Літвы: «Наш дом» Карач штучна стварае ўмовы, каб беларусы, што не адпавядаюць крытэрыям міжнароднай абароны, атрымлівалі ВНЖ у Літве47

У Францыі ў сувязі з пагромамі ў некаторых раёнах увядуць каменданцкую гадзіну2

«Грузія так і не стала домам». Айцішнік не змог прызвычаіцца да краіны, хоць падатак складае 1%, — цяпер абірае паміж Іспаніяй і ЗША8

Беларускі стэндап-комік Максім Канавал расказаў, як гуляе ў хакей у Польшчы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны48

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць