Ажубаліс: Літва працягне падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі
Міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс на міжнароднай канфэрэнцыі «Сустрэча міжнародных рэалізатараў Беларусі» заявіў, што Літва працягне актыўную падтрымку грамадзянскай супольнасьці Беларусі.
«Вільня разьмешчаная бліжэй за ўсе іншыя сталіцы да Менску, і дзякуючы гэтай акалічнасьці ў беларускіх няўрадавых арганізацый і дзеячаў грамадзянскай супольнасьці зьяўляецца магчымасьць асталявацца тут і ажыцьцяўляць разнастайныя ініцыятывы на адлегласьці. Літва пасьлядоўна падтрымлівае грамадзянскую супольнасьць Беларусі і, несумненна, будзе працягваць гэта рабіць», — сказаў Ажубаліс.
Ён адзначыў, што Літва гатовая супрацоўнічаць зь іншымі дзяржавамі дзеля сумесных праграм для Беларусі, аб’ядноўваць намаганьні донараў і пасьлядоўна імкнуцца да лепшых вынікаў.
Таксама ён адзначыў, што Літва імкнецца да таго, каб пытаньні спрашчэньня выдачы шэнгенскіх віз грамадзянам Беларусі вырашалася ў ЭЗ неадкладна і перамовы па гэтым пытаньні пачаліся бліжэйшым часам.
Міністар адзначыў, што дзейны ў Вільні Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт зьяўляецца асноўным напрамкам дапамогі беларускай моладзі з боку Літвы.
Паводле Ажубаліса, падтрымка грамадзянскай супольнасьці Беларусі павінна быць больш прыкметнай і эфэктыўнай. Такім чынам сфармуецца спрыяльнае асяродзьдзе для сапраўдных дэмакратычных пераменаў і альтэрнатываў у Беларусі. Плянуецца аднаўленьне дзейнасьці заснаванага ў 2007 годзе Фонду дэмакратыі і разьвіцьця, які будзе аказваць дапамогу рэпрэсаваным.
Міністр замежных спраў Літвы, як старшыня АБСЭ заявіў, што Беларусь павінна больш цесна супрацоўнічаць з Бюро АБСЭ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека, прадстаўніком АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ. Ён выказаў надзею, што беларускія ўлады адменяць сваё рашэньне аб непадаўжэньні мандата Офіса АБСЭ ў Менску.
-
«Я хачу развеяць міф, што я вельмі моцны чалавек, проста танк, бо многія ведаюць мяне з 2020-га». Размова з Галінай Казіміроўскай аб перамозе над цяжкім дыягназам
-
Грамадзяніна Чэхіі, які прыехаў да хворай маці ў Беларусь, асудзілі на шэсць гадоў
-
Унікальны тэлескоп вярнулі на верхнюю пляцоўку абсерваторыі Мінскага планетарыя
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары